Ерэмі Піна | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 кастрычніка 2002 (22 гады) | |
Рост | 1,72 м | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вільярэал | |
Нумар | 21 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2020— | Вільярэал | 113 (13) |
Зборныя | ||
2021— | Гішпанія | 14 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Е́рэмі Пі́на (па-гішпанску: Yeremy Pino; нар. 20 кастрычніка 2002 году) — гішпанскі футбаліст, правы паўабаронца клюбу «Вільярэал» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Ерэмі нарадзіўся на Канарскіх астравах, таму яшчэ маладым хлопцам далучыўся да моладзевай акадэміі клюбу «Ляс-Пальмас» у 2014 годзе. 22 чэрвеня 2017 году, адмовіўшыся ад прапановы «Барсэлёны», далучыўся да «Вільярэалу»[1]. Спачатку баарніў колеры рэзэрвовай каманды ў найніжэйшых лігах Гішпаніі.
Правёўшы перадсэзонны збор зь першай камандай клюбу, якую ачольваў Унаі Эмэры, Піна дэбютаваў на прафэсійным узроўні 22 кастрычніка 2020 году, зьявіўшыся на замену ў матчы Лігі Эўропы супраць турэцкага «Сывасспору», які гішпаская дружына выгуляла зь лікам 5:3[2]. Праз тры дні паўабаронца дэбютаваў у кашулі галоўнай каманды ў матчы Ля Лігі супраць «Кадысу» (0:0)[3]. Маладзён хутка замацаваўся ў складзе каманды. 26 траўня 2021 году гулец быў у складзе каманды на фінал Лігі Эўропы 2021 году, стаўшы наймаладзейшым гішанскім гульцом, які з пачатку матчу згуляў у буйным эўрапейскім фінале ў веку 18 гадоў і 218 дзён. Папярэдні рэкорд належыў Ікеру Касыльясу, які той усталяваў у фінале Лігі чэмпіёнаў 2000 году[4]. Футбаліст адзначыўся чатырма галамі 27 лютага 2022 году, калі «Вільярэал» на хатнім стадыёне разграміў «Эспанёл» зь лікам 5:1.
Гулец дэбютаваў у асноўнай камандзе 6 кастрычніка 2021 года ў паўфінале Лігі нацыяў супраць зборнай Італіі, замяніўшы траўмаванага Фэрана Торэса пасьля 49 хвілінаў матчу[5]. Праз чатыры дні ён выйшаў з лаўкі ў фінальным матчы турніру супраць зборнай Францыі[6]. Першым матчам, які Піна пачаў з пачатку, сталася таварыская сустрэча супраць зборнай Ісьляндыі, якая ладзілся ў Ля-Каруньні 29 сакавіка 2022 году[7].
«Вільярэал»:
Гішпанія: