Жаан Капдэвіля

Жаан Капдэвіля
Жаан Капдэвіля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 лютага 1978 (46 гадоў)
Тарэга, Гішпанія
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—1998
1998—1999
1999—2000
2000—2007
2007—2011
2011—2012
2012—2014
2014
2015
2016
Эспанёл Б
Эспанёл
Атлетыка
Дэпартыва
Вільярэал
Бэнфіка
Эспанёл
Норт-Іст Юнайтэд
Льерс
Санта-Калёма
34 (2)
29 (4)
31 (2)
177 (15)
140 (15)
5 (0)
31 (0)
6 (0)
4 (0)
8 (0)
Зборныя
2002—2011 Гішпанія 60 (4)

Жаан Капдэвіля-і-Мэндэс (па-каталянску: Joan Capdevila i Méndez; нарадзіўся 3 лютага 1978 году, Тарэга, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст каталёнскага паходжаньня, абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Гішпаніі.

Жаан пачынаў займацца футболам у камандзе з роднага гораду, пасьля працягнуў навучаньне ў футбольнай школе барсэлёнскага клюбу «Эспанёл». У сэзоне 1997—1998 гадоў гуляў за дублюючы склад гэтага клюбу, а ўжо ў наступным сэзоне дэбютаваў у складзе ягонай асноўнай каманды ў Ля Лізе, элітным дывізіёне гішпанскага першынства. Адыграўшы адзін сэзон у аснове «Эспанёлу», перайшоў у мадрыдзкі «Атлетыка», у якім правёў таксама толькі адзін сезон.

Сэзон 2000—2001 гадоў стаў ужо ў новым клюбе — «Дэпартыва», у якім правёў наступныя сем гадоў сваёй футбольнай кар’еры. Паступова стаў асноўным левым абаронцам клюбу, у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны ў сэзоне 2001—2002 гадоў і ўладальнікам Супэркубка Гішпаніі ў 2000 і 2002 гадох.

Улетку 2007 году ў якасьці вольнага агента перайшоў у «Вільярэал», заключыўшы з клюбам трохгадовы кантракт. Прыход дасьведчанага абаронцы разглядаўся кіраўніцтвам клюбу як ўзмацненьне складу перад выступамі ў Кубку УЭФА[1]. Гулец адразу ж атрымаў сталае месца ў асноўным складзе й доўгі час заставаўся асноўным левым абаронцам каманды.

У ліпені 2011 году 33-гадовы абаронца заключыў двухгадовы кантракт з партугальскім клюбам «Бэнфіка». 27 ліпеня 2012 году Капдэвіля дамовіўся аб вяртаньні ў свой першы прафэсійны клюб «Эспанёл»[2].

Капдэвіля дэбютаваў у зборнай Гішпаніі 16 кастрычніка 2002 году ў гульні супраць зборнай Парагваю, матч скончыўся зь лікам 0:0. Ён забіў свой ​​першы гол у адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2008 году супраць зборнай Швэцыі 17 лістапада 2007 году, калі Гішпанія перамагла зь лікам 3:0. 6 лютага 2008 году ў Малязе, Капдэвіля забіў пераможны гол у таварыскай гульні супраць зборнай Францыі, якая скончылася зь лікам 1:0. У складзе зборнай на чэмпіянаце Эўропы 2008 году Жаан гуляў ва ўсіх матчах, акрамя аднаго. Падчас турніру ён зарэкамендаваў сябе як гулец асновы.

«Дэпартыва»:

«Бэнфіка»:

«Санта-Калёма»:

Гішпанія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]