Жазэф Люі Гей-Люсак

Жазэф Люі Гей-Люсак
Дата нараджэньня 6 сьнежня 1778(1778-12-06)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 траўня 1850(1850-05-09)[3][4][5][…] (71 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак фізык, хімік, палітык, інжынэр, прафэсар унівэрсытэту, чалец савету дырэктараў
Навуковая сфэра хімія і фізыка
Месца працы
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства[9], Парыскае філяматычнае таварыства[d], Акадэмія карысных навук у Эрфурце[d], Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Француская акадэмія навук, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Расейская акадэмія навук, Пруская акадэмія навук[d], Нацыянальная акадэмія навук Італіі[d], Баварская акадэмія навук[d], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d] і Турынская акадэмія навук[d][2]
Навуковая ступень праф.
Навуковы кіраўнік Клёд Люі Бэртале[d]
Вучні Тэафіль-Жуль Пэлюз[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Жазэ́ф Люі́ Гей-Люса́к (па-француску: Joseph Louis Gay-Lussac; 6 сьнежня 1778, Сэн-Леанар-дэ-Набля — 9 траўня 1850, Парыж) — францускі хімік і фізык, сябра Францускай акадэміі навук (1806). Гей-Люсак меў рэпутацыю аднаго з найвялікшых эўрапейскіх навукоўцаў свайго часу, што цалкам тлумачылася ягонымі незьлічонымі адкрыцьцямі ў галіне хіміі і фізыкі.

Вучань Клёда-Люі Бэртале. З 1809 году прафэсар хіміі ў Політэхнічнай школе і прафэсар фізыкі ў Сарбоне (Парыж), з 1832 году прафэсар хіміі ў Парыскім батанічным садзе (франц. Jardin des Plantes). У 1831—1839 гадах быў сябрам палаты дэпутатаў, дзе выступаў толькі па навуковых і тэхнічных пытаньнях, з 1839 году — пэр Францыі.

Гей-Люсак нарадзіўся ў Сэн-Леанар-дэ-Набля ў сучасным дэпартамэнце Верхняя Віена[10].

Ягоны бацька, Антані Гей, быў сынам доктара, а сам працаваў праўнікам і пракурорам, а таксама працаваў судзьдзём у Набля-Брыж. У Антані былі два сыны і тры дачкі, ён валодаў значнай часткай вёскі Люсак, праз што дадаў назву гэтага паселішча да свайго прозьвішча, вынікаючы традыцыям старога ладу. Прыблізна ў 1803 годзе бацька і сын афіцыйна ўзялі імя Гей-Люсак. За часам Францускай рэвалюцыі, у адпаведнасьці з Законам аб падазроных, ягоны бацька, былы каралеўскі адвакат, быў зьняволены ў Сэн-Леанары з 1793 па 1794 гады.

Жазэф Люі Гей-Люсак атрымаў пачатковую адукацыю ў каталіцкім абацтве Бурдэ[11]. Пад апекай абата Дзюмантэя ён працягнуў навучаньне ў Парыжы, у рэшце рэшт паступіўшы ў Політэхнічную школу ў 1798 годзе. Праз тры гады Гей-Люсак перавёўся ў Школу мастоў і дарог, а неўзабаве быў прызначаны асыстэнтам да Клёда-Люі Бэртале. У 1804 годзе ён стаў дэманстратарам пры Антуане-Франсуа дэ Фуркруа ў Політэхнічнай школе, якога замяніў у 1809 годзе на пасадзе прафэсара хіміі. З 1809 па 1832 гады навуковец таксама займаў пасаду прафэсара фізыкі ў Сарбоне, якую пакінуў дзеля працы на катэдры хіміі ў Парыскім батанічным садзе. У 1821 годзе быў абраны замежным сябрам Каралеўскай швэдзкай акадэміі навук. У 1831 годзе ён стаў дэпутатам ад Верхняй Віены, а ў 1839 годзе ўвайшоў у палату пэраў. У 1832 годзе яго абралі замежным ганаровым сябрам Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[12].

Гей-Люсак пабраўся шлюбам з Жэнэвіевай-Марыяй-Жазэф Ражо ў 1809 годзе. Ён сустрэўся зь ёй, калі яна працавала прадавачкай у краме тканінаў. Гей-Люсак заўважыў, што за ягоная будучая жонка пад прылаўкам вывучала падручнік па хіміі, што і стала нагодай да іхняга знаёмства. У пары было пяцёра дзяцей, прычым старэйшы сын Жуль быў студэнтам Юстуса Лібіха ў Гісэне. Некаторыя публікацыі Жуля сёньня памылкова лічацца працамі ягонага бацькі, бо яны падпісаныя адным і тымі жа ініцыяламі. Адноўленая манархія надала яму тытул пэра Францыі, хоць ён палітычна супрацоўнічаў з антыклерыкальнай партыяй. Быў цесна павязаны з Франсуа Араго.

Гей-Люсак памёр у Парыжы, а ягоная магіла месьцціцца на могілках Пэр-Ляшэз. Ягонае прозьвішча было выбітае на Эйфэлевай вежы ў ліку 72 прозьвішчаў выбітных французаў імёнаў.

  1. ^ Joseph Louis Gay-Lussac // Base biographique (фр.)BIU Santé.
  2. ^ а б в г www.accademiadellescienze.it (італ.)
  3. ^ Louis, Joseph Gay-Lussac // Sycomore (фр.) / Assemblée nationale
  4. ^ Joseph Louis Gay-Lussac // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  5. ^ Louis Joseph Gay-Lussac // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  6. ^ Гей-Люссак Жозеф Луи // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  7. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  8. ^ https://www.mediachimie.org/actualite/les-chimistes-de-napol%C3%A9on
  9. ^ https://catalogues.royalsociety.org/CalmView/Record.aspx?src=CalmView.Persons&id=NA7195&pos=1
  10. ^ Chisholm, Hugh, ed. (1911). «Gay-Lussac, Joseph Louis». Encyclopædia Britannica. Vol. 11 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 542.
  11. ^ «December 6: Joseph Louis Gay-Lussac». Freethought Almanac.
  12. ^ «Book of Members, 1780–2010: Chapter G». American Academy of Arts and Sciences.