«Жалезны купал» (па-габрэйску: כיפת ברזל — кіпат барзель) — ізраільская тактычная сыстэма ПРА дзеля абароны ад некіраваных тактычных ракетаў. Распрацоўваецца ізраільскай кампаніяй Rafael Advanced Defense Systems[4], прызначаная для перахопу і зьнішчэньня кароткадыстанцыйных ракетаў і артылерыйскіх снарадаў на адлегласьцях ад 4 да 70 км[6][7].
Сыстэма «Жалезны купал» была ўведзеная ў строй і разьмешчаная ля Бэер-Шэбы 27 сакавіка 2011 року[8].
У студзені 2007 року боегалоўка ракеты-перахопніка пасьпяхова зьнішчыла ракету «Касам» і 122-мм рэактыўны снарад сыстэмы «Град». 25 сакавіка 2009 сыстэма пасьпяхова прайшла кантрольныя выпрабаваньні, верагодным першым месцам базаваньня называліся ваколіцы Сдэрота[9], а ў чэрвені Армія абароны Ізраілю ў структуры ПРА сфармавала дывізіён для асваеньня і наступаванай эксплюатацыі сыстэмы «Жалезны купал». Першачаргова плянавалася разгарнуць сыстэму ўздоўж меж Сэктара Газа, а затым на лібанскай граніцы[10].
Шматмэтавая радыёлякацыйная станцыя (РЛС). Прызначэньне — дакладная ідэнтыфікацыя і вызначэньне траекторыі палёту мэты. Паколькі блізу 75% ракетаў «Касам» не трапляюць у мэту, дзеля зьмяншэньня выдаткаў РЛС праводзіць разьлік траекторыі і не выдае каманду на перахоп, калі паводле разьлікаў ракета ўпадзе ў ненаселены раён.
Цэнтар кіраваньня агнём. Час ад выяўленьня мэты да запуску ракеты-перахопніка — некалькі сэкундаў[12].
Дзьве першыя батарэі разгорнутыя ў сакавіку—красавіку 2011 року пад Ашкелонам і Беэр-Шэбай. У час абстрэлаў ізраільскай тэрыторыі з Сэктару Газа ў красавіку 2011 двума батарэямі зьнішчана 8 ракет «Град» з 8 выпушчаных на месты, якія знаходзіліся пад абаронай «Жалезнага купала»[14][15].
На працягу жніўня 2011 року ізраільскую тэрыторыю пэрыядычна абстрэльвалі з Сэктара Газа, агулам за 82 абстрэлы тэрарысты выпусьцілі 144 ракеты, у тым ліку да 7 ракет за раз, у выніку 1 чалавек загінуў, 24 — паранены. Ня меней за 20 ракетаў зьбітыя сыстэмай «Жалезны купал»[16][17]. У верасьні 2011 пад Ашдодам разгорнутая трэцяя батарэя[18]. Агулам за 2011 рок адбылася 229 абстрэлаў, 386 ракет, у выніку 3 чалавекі загінула, 38 — параненых, 34 ракеты зьбітыя сыстэмай «Жалезны купал»[19].
У 2012 року да 12 сакавіка тэрарысты зьдзейсьнілі 85 абстрэлаў, 185 ракет, у выніку 5 чалавек параненыя. 61 ракета зьбітая сыстэмай «Жалезны купал»[19]. Паводле ацэнкі ВПС ААІ, на 12 сакавіка «сыстэма СПА „Жалезны купал“ за трое зь лішкам содняў ракетных абстрэлаў перахапіла 85% ракет, якія маглі трапіць па населеных пунктах»[20]. Да лістападу 2012 року колькасьць зьбітых ракетаў склала болей за 400[21][22].
У час апэрацыі «Слуп абароны» ў лістападзе 2012 року сыстэма перахапіла 421 ракету, выпушчаную па ізраільскай тэрыторыі з Сэктару Газа[23].
^ [www.iaf.org.il/4388-39969-en/IAF.aspx Pillar of Defense Ends in Ceasefire] (анг.). Israeli Air Force (21 лістапада 2012). Праверана 23 лістапада 2012 г.