Жан-Бэдэль Бакаса

Жан-Бэдэль Бакаса
па-француску: Jean-Bedel Bokassa
Жан-Бэдэль Бакаса падчас дзяржаўнага візыту ў Румынію (1970)
Жан-Бэдэль Бакаса падчас дзяржаўнага візыту ў Румынію (1970)
Імпэратар Цэнтральнай Афрыкі
4 сьнежня 1976 — 20 верасьня 1979
2-і прэзыдэнт Цэнтральна-Афрыканскай рэспублікі
1 студзеня 1966 — 4 сьнежня 1976
Папярэднік: Давід Дако
Наступнік: Давід Дако
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 лютага 1921
Бабангі, Убангі-Шары, Француская Экватарыяльная Афрыка
Памёр: 3 лістапада 1996
Бангі, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
Партыя:
Сужэнец: Катрын Дэнгіядэ
Дзеці: прынц Жан-Серж
кронпрынц Жан-Бэдэль
Бацька: Міндагон Мгбундулю
Маці: Мары Якаво
Род: Бакаса
Узнагароды:
Нацыянальны ордэн Заслугаў Ваенны крыж 1939—1945 рокаў Ваенны крыж замежных тэатраў ваенных дзеянняў Croix du combattant volontaire 1939–1945 Croix du combattant volontaire de la Résistance Commemorative medal for voluntary service in Free France Indochina Campaign commemorative medal кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну кавалер ордэна Ганаровага Легіёну Colonial Medal памятны медаль Вайны 1939—1945 ордэн Нілу Order of Operation Bokassa Order of Merit Order of recognition ордэн Зоркі Эфіопіі ордэн Югаслаўскай зоркі Order of the Equatorial Star National Order of the Ivory Coast Order of Valour Нацыянальны ордэн Мадагаскара Grand Cross of the Order of Wissam El Alaouite ордэн Алавітаў National Order of the Lion of Senegal Grand Cross of the National Order of the Lion Order of the Two Niles Ордэн Дзяржаўнага сьцягу National Order of Chad National Order of Merit Order of Independence Grand Cordon of the National Order of the Leopard Order of the Yugoslavian Great Star Congolese Order of Merit National Order of the Leopard
Выява аўтографу

Жан-Бэдэ́ль Бакаса́ (па-француску: Jean-Bédel Bokassa, ʒɑ̃ bedɛl bɔkasa; 22 лютага 1921, Бабангі, Убангі-Шары, Француская Экватарыяльная Афрыка — 3 лістапада 1996, Бангі, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка), вядомы таксама пад тытулам Бакаса I і Салах Адын Ахмэд Бакаса — вайсковец, кіраўнік Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі і ейнае пераемніцы, Цэнтральна-Афрыканскай Імпэрыі, зь перавароту 1 студзеня 1966 да 20 верасьня 1979. Цягам амаль адзінаццаці гадоў (1 студзеня 1966 — 4 сьнежня 1976) кіраваў сьпярша як прэзыдэнт (у 1972—1976 — пажыцьцёвы), пасьля абвясьціў сябе імпэратарам (4 сьнежня 1976 — 20 верасьня 1979). Пасьля ягонага зрынаньня была адноўленая Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка. Імпэратарскі тытул Бакасы ня быў прызнаны міжнародна.

Жан-Бэдэль Бакаса нарадзіўся ў Францускай Экватарыяльнай Афрыцы (цяпер Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка) у сям’і вясковага старосты. У 12-гадовым узросьце застаўся сіратою. Вучыўся ў місіянэрскіх школах, у 1939 пайшоў у францускае каляніяльнае войска. Вызначыўся ў Індакітайскай вайне, дзе заслужыў званьне капітана. Калі ў 1960 року Француская Экватарыяльная Афрыка здабыла незалежнасьць, прэзыдэнт створанае Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Давід Дако, ягоны далёкі кузэн, запрасіў Бакасу ўзначаліць узброеныя сілы[1]. У 1966 Бакаса скарыстаўся сваім становішчам, скінуў Дако і абвясьціў сябе прэзыдэнтам. Пасьля ён заняў усе істотныя дзяржаўныя пасады, у краіне распачаў тэрор[2]. Бакаса асабіста кантраляваў зьбіцьці затрыманых і ўвёў правіла, паводле якіх у вораў адразалі па вуху за першыя дзьве кражы, а за трэцюю — руку. У 1977 ён абвясьціў сябе імпэратарам Цэнтральна-Афрыканскай імпэрыі на цырымоніі, якая абышлася ў $20 мільёнаў і практычна збанкрутавала краіну. Адна ягоная інкруставаная дыямэнтамі карона каштавала $5 мільёнаў[2]. У 1979 Жан-Бэдэль Бакаса арыштаваў некалькі сотняў шкаляроў за адмову насіць уніформу, вырабленую на ягонай фабрыцы, а пасьля асабіста кантраляваў расстрэл 100 вучняў сваёй імпэратарскай гвардыяй.

20 верасьня 1979 Бакаса I быў зрынуты францускімі парашутыстамі, адноўленая ўлада прэзыдэнта Дако. Бакаса схаваўся ў Францыі, дзе на прысабечаныя грошы набыў замак[2]. У ЦАР ён быў завочна прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. У 1986 Жан-Бэдэль Бакаса вярнуўся ў краіну і трапіў пад суд па абвінавачваньні ў здрадзе і забойствах. У 1987 зь яго былі зьнятыя абвінавачваньні ў канібалізьме, але Бакаса быў прызнаны вінаватым у забойстве шкаляроў ды іншых злачынствах. Сьмяротны прысуд пазьней быў заменены на пажыцьцёвае зьняволеньне ў адзінкавай камэры, але ўжо праз шэсьць гадоў, у 1993, ён быў вызвалены. Апошнія гады жыцьця жыў у былой сталіцы, Бангі, дзе й сканаў у 1996 року.

  1. ^ Titley 1997. С. 15.
  2. ^ а б в Nigel Cawthorne. Tyrants: History's 100 Most Evil Despots and Dictators.
  • Brian Titley Dark Age: The Political Odyssey of Emperor Bokassa. — Montreal: McGill-Queen's University Press, 1997. — ISBN 0-7735-1602-6

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Папярэднік
Давід Дако
Прэзыдэнт Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі
1 студзеня 1966 — 4 сьнежня 1976
Наступнік
Давід Дако
Папярэднік
'
Імпэратар Цэнтральнай Афрыкі
4 сьнежня 1976 — 20 верасьня 1979
Наступнік
'