Жан ля Рон д’Алямбэр

Жан ля Рон д’Алямбэр
па-француску: Jean le Rond D'Alembert
Дата нараджэньня 16 лістапада 1717(1717-11-16)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 кастрычніка 1783(1783-10-29)[1][2][4][…] (65 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак філёзаф, матэматык, фізык, музыказнаўца, перакладнік, пісьменьнік, тэарэтык музыкі, энцыкляпэдыст, інжынэр, астраном, лексыкограф, інтэлектуал
Навуковая сфэра матэматыка і мэханіка
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Француская акадэмія[9], Пруская акадэмія навук[d][10], Француская акадэмія навук, Пецярбурская акадэмія навук[d][11], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Каралеўскае нарвэскае таварыства навукі і літаратуры[d], Каралеўская акадэмія славеснасці, гісторыі і антыкварыяту[d] і Турынская акадэмія навук[d][12]
Навуковы кіраўнік Léonor Caron[d][13]
Бацька Léopold Philippe d'Arenberg[d][14]
Маці Claudine Guérin de Tencin[d][1][2][15]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Жан ля Рон д’Алямбэр (па-француску: Jean le Rond d'Alembert) — францускі фізык, матэматык і энцыкляпэдыст. Вядомы тым, што разам з Дыдро запачаткаваў «Энцыкляпэдыю», а таксама сваімі дасьледваньнямі ў галіне дыфэрэнцыйных раўнаньняў, частковых вытворных, тэарэтычнай мэханікі.

Нарадзіўся ў Парыжы. Быў сынам пісьменьніцы Клядын Герэн дэ Тэнсэн і артылерыйскага афіцэра Люі-Камю Дэстуша. На момант нараджэньня д’Алямбэра Дэстуш быў па-за мяжой, а ягоная маці празь некалькі дзён пасьля нараджэньня малога пакінула яго на прыступках царквы Сэн-Жан-лё-Рон. Паводле звычаю, яго назвалі ў гонар сьвятога апекуна касьцёла. Д’Алямбэра зьмясцілі ў сіроцкі дом для падкiдкаў, але ягоны бацька знайшоў яго і зьмясьціў да жонкі шкляра, мадам Русо, зь якой будучы навуковец пражыў амаль 50 гадоў[16]. Дэстуш таемна аплачваў адукацыю Жана, бо не хацеў, каб ягонае бацькоўства было афіцыйна прызнанае.

Партрэт д’Алямбэра 1777 году.

Д’Алямбэр спачатку вучыўся ў прыватнай школе. Ягоны бацька пакінуў яму дапамогу ў памеры 1200 ліўраў штогод па сваёй сьмерці ў 1726 годзе. Пад уплывам сям’і Дэтушаў у веку 12 гадоў д’Алямбэр паступіў у янсэнісцкі Каледж чатырох нацыяў. Тут ён вывучаў філязофію, права і мастацтва, атрымаўшы ступень бакаляўра мастацтваў у 1735 годзе. У далейшым жыцьці навуковец грэбаваў дэкартавымі прынцыпамі, якім яго вучылі янсэністы, які спрабавалі скіраваць хлопца да царкоўнай кар’еры і ўстрымаць яго ад паэзіі і матэматыкі. Тым ня менш, тэалёгія была для д’Алямбэра даволі нецікавай. Ён паступіў у юрыдычную школу, дзе правучыўся два гады. Пасьля быў прызначаны на адвацкую працу ў 1738 годзе. Ён таксама цікавіўся мэдыцынай і матэматыкай. Хлопец спачатку паступіў пад імём Жан-Батыст Дарэмбэрг, а потым зьмяніў сваё прозьвішча, магчыма, зь меркаваньняў мілагучнасьці, на д’Алямбэр[17]. Пазьней, у знак прызнання дасягненьняў д’Алямбэра, прускі кароль Фрыдрых II Вялікі прапанаваў назву д’Алямбэр для меркаванага (але неіснуючага) спадарожніка Вэнэры, аднак навуковец адмовіўся ад гэтага гонару.

Навуковая кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 1739 году д’Алямбэр зрабіў свой першы ўнёсак у галіну матэматыкі, выявіўшы памылкі ў працы Шарля-Рэнэ Рэйно «Дэманстрацыйны аналіз» 1708 году, і накіраваўшы заўвагі ў Акадэмію навук. У той час гэтая праца была стандартным падручнікам, які сам д’Алямбэр выкарыстаў дзеля вывучэньня асноваў матэматыкі. Д’Алямбэр таксама быў вядомым знаўцам лацінскай мовы і ў апошнюю частку свайго жыцьця працаваў над перакладам Тацыта, за што атрымаў шырокую хвалу, у тым ліку ад Дэні Дыдро.

Вокладка «Трактату аб дынаміцы» францускага выданьня 1758 году.

У 1740 годзе ён прадставіў сваю другую навуковую працу ў галіне мэханікі вадкасьці «Памяць пра пераламленьне цьвёрдых целаў», якая была ўхваленая Алексі Клёдам Клеро. У гэтай працы д’Алямбэр тэарэтычна растлумачыў зьвяву пераламленьня. У 1741 годзе пасьля некалькіх няўдалых спробаў ён стаў сябрам Акадэміі навук. Пазьней ён таксама стаў сябрам Бэрлінскай акадэміі ў 1746 годзе[18] і сябрам Лёнданскага каралеўскага таварыства ў 1748 годзе[19]. У 1743 годзе ён апублікаваў сваю самую вядомую працу «Трактат аб дынаміцы», дзе сфармуляваў фундамэнтальны ўласны прынцып, які зводзіць дынаміку нявольнай сыстэмы да статыкі. Тут ён упершыню сфармуляваў агульныя правілы складаньня дыфэрэнцыйных раўнаньняў руху любых матэрыяльных сыстэмаў.

У 1740-х гадоў стаў адным з сузаснавальніцаў «Энцыкляпэдыі» поруч з Дэні Дэдро. Д’Алямбэр канцэнтраваўся на артыкулах па матэматыцы і прыродазнаўстве, стварыўшы больш за тысячу артыкулаў улучна з знакамітай папярэдняй прамовай. Працаваў над «Энцыкляпэдыяй» да 1757 году. У тым годзе ў артыкуле сёмага тому ім было выказанае меркаваньне, што жэнэўскае духавенства перайшло ад кальвінізму да чыстага сацыніянства, абапіраючыся на зьвесткі, атрыманыя ад Вальтэра. Пастары Жэнэвы былі абураныя гэтым, у выніку чаго прызначылі камісію дзеля адказу на гэтыя абвінавачваньні. Пад ціскам Жакоба Вэрна, Жан-Жака Русо і іншых д’Алямбэр у рэшце рэшт апраўдваўся тым, што лічыў усіх, хто не прымае Рымскую царкву, сацыніяністамі, і гэта было ўсё, што ён меў на ўвазе. У выніку навуковец устрымаўся ад далейшай працы над энцыкляпэдыяй пасьля адказу на крытыку[20].

У 1781 годзе ён быў абраны замежным ганаровым сябрам Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[21].

Цягам многіх гадоў ён пакутаваў ад дрэннага здароўя. Сьмерць нападкала яго ў выніку хваробы мачавіка. Вядомы як атэіст, д’Алямбэр быў пахаваны ў безыменнай магіле.

  1. ^ а б в г д М. Д'Аламбер (рас.) // Энциклопедический лексиконСПб: 1838. — Т. 15. — С. 307—308.
  2. ^ а б в г Аламбер, Жан (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 350.
  3. ^ а б в Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 55. — ISBN 978-2-221-06888-5
  4. ^ а б Alembert, Jean le Rond d' (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 1. — P. 539—540.
  5. ^ https://books.google.fr/books?id=4dJeAAAAcAAJ&pg=PT44&dq=d%27alembert+cimeti%C3%A8re+paroisse+auxerrois&hl=fr&sa=X&ved=0ahUKEwjRlJy8so3pAhXIAWMBHVZ-CPkQ6AEIJzAA#v=onepage&q=d'alembert&f=false
  6. ^ http://www.neufhistoire.fr/articles.php?lng=fr&pg=259&tconfig=0
  7. ^ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  8. ^ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  9. ^ Француская акадэмія — 1635.
  10. ^ Hankins T. L. Jean d'Alembert: Science and the Enlightenment — 1990.
  11. ^ https://books.google.de/books?id=pedJAgAAQBAJ&pg=PA276&lpg=PA276&dq=d%27alembert+%22Russian+Academy+of+Sciences%22&source=bl&ots=PgXmoZ-KfX&sig=15RdLyxJki30YmI0pbPviK4B0t0&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwj7xqvUwMjXAhVSFOwKHQDkBUgQ6AEIQDAH#v=onepage&q=d'alembert%20%22Russian%20Academy%20of%20Sciences%22&f=false
  12. ^ www.accademiadellescienze.it (італ.)
  13. ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
  14. ^ Recherches sur Diderot et sur l'Encyclopédie (фр.)Aux amateurs de livres, 2012. — Vol. 47. — P. 243—289. — ISSN 0769-0886; 1955-2416
  15. ^ Аламбертъ (рас.) // Энциклопедический лексиконСПб: 1835. — Т. 1. — С. 398.
  16. ^ Hall, Evelyn Beatrice (1906). «The Friends of Voltaire». Smith, Elder & Co. — С. 5.
  17. ^ «Jean Le Rond d’Alembert». Encyclopedia Britannica.
  18. ^ Hankins, Thomas L. (1990). «Jean d’Alembert: Science and the Enlightenment». New York: Gordon and Breach. — С. 26. — ISBN 978-2-88124-399-8.
  19. ^ «Library and Archive Catalogue». Royal Society.
  20. ^ Smith Richardson, Nathaniel (1858). «Voltaire and Geneva». The Church Review. 10. G.B. Bassett. — С. 8—9.
  21. ^ «Book of Members, 1780–2010: Chapter A». American Academy of Arts and Sciences.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]