Жанэт (сьпявачка)

Жанэт (сьпявачка)
Janette Anne Dimech
Дата нараджэньня 10 кастрычніка 1951
Месца нараджэньня
Прафэсія сьпявачка
Гады дзейнасьці 1968 — цяпер
Псэўданімы Jeanette
Сябра ў Pic-Nic[d]
Жанры поп, электрапоп, баляда, рок
Вакал light soprano[d]
Інструмэнты голас[d] і гітара
Псэўданімы Jeanette
Лэйблы Hispavox[d]
Сайт jeanette-rebelde.blogspot.com

Жанэ́т Га́нна Дымэк (па-гішпанску: Jeanette Anne Dimech; нар. 10 кастрычніка 1951, Лёндан, Вялікабрытанія), сцэнічнае імя Жанэт — гішпанская сьпявачка ангельскага паходжаньня.

Дымэк — дачка бэльгійскага кангалезца мальтыйскага паходжаньня і гішпанкі з Канарскіх астравоў. Нарадзілася ў Лёндане, дзе знаходзіўся бізнэс ейных дзядулі з бабуляй; дзяцінства прабавіла ў Чыкага і Ла Габры. Пасьля разводу бацькоў у 12-гадовым узросьце пераехала з маці і малодшымі дзецьмі ў Барсэлёну. Сьпярша навучалася ў ангельскамоўнай школе, бо не валодала гішпанскай; пасябраваўшы зь мясцовымі дзецьмі, засвоіла гішпанскую[1].

У 1960-х навучылася граць на гітары і пачала складаць песьні. Сваімі кумірамі лічыла Боба Дылана, Донавана і «The Byrds», таму выконвала амэрыканскі фолк. Пасьля стала сьпявачкай у студэнцкім гурце «Pic-Nic», які дабіўся посьпеху ў 1967 року з фолк-вэрсіяй гішпанскай дзіцячай песьні «Cállate niña» (Жанэт была адной зь ейных аўтарак). Аднак пастаянныя спрэчкі наконт таго, ці варта выконваць ангельскія вэрсіі песьняў, спрычынілі распад калектыву.

Пасьля гэтага Жанэт пераехала з мужам, вугорскім футбалістам Ласла Крыштафам, у Вену, дзе займалася гадаваньнем адзінага дзіцяці, Блайт. Аднойчы ёй патэлефанавалі з колішняга ейнага лэйблу «Hispavox» і ўгаварылі ўзяць удзел у сольным праекце. Тады ў 1971 року Жанэт вярнулася ў Барсэлёну і распачала сольную кар’еру самотнікам «Soy rebelde»[2] (Я паўстанка). На кружэлцы лэйбл памылкова напісаў ейнае імя (Jeanette замест Janette), і з тае пары яна стала карыстацца варыянтам «Jeanette». Гэтая песьня, а таксама іншыя творы кампазытара Мануэля Аляхандры, такія як «Estoy triste» (Мне сумна) і «Oye mamá, oye papá» (Слухай, мама, слухай, тата), умацавалі пазыцыі сьпявачкі на гішпанскай сцэне.

Найбольшым посьпехам Жанэт стала песьня «Porque te vas» (Таму што ты сыходзіш), якая атрымала міжнародную вядомасьць дзякуючы выкананьню ў фільме «Выкармі крукачоў» (1976). Песьня заняла 1-е месца ў Нямеччыне, 4-е ў Швайцарыі і 13-е ў Аўстрыі.

У 1977 выйшаў супольны альбом Жанэт з францускім кампазытарам Андрэ Попам, «Todo es nuevo» (Усё новае), прычым у дзьвюх вэрсіях: гішпанскай і францускай.

У 1981 сьпявачка запісала свой найбольш прадаваны альбом, «Corazón de Poeta» (Сэрца паэта), скампазаваны, аранжаваны і дырыгаваны Мануэлем Алехандрам. Тры песьні зь яго сталі гітамі: «Corazón de poeta», «Frente a Frente» (Твар у твар) і «El muchacho de los ojos tristes» (Мужчына з сумнымі вачыма).

У наступныя гады выйшлі альбомы «Reluz» (1983), «Ojos en el Sol» (1984) і «Loca por la Música» (1989), а таксама шэраг самотнікаў. Продажы ўпалі, хоць Жанэт заставалася папулярнай сьпявачкай, ейная дыскаграфія была перавыдадзеная ў калекцыі найлепшых гітоў.

«Brenner’s Folk»
  • 1966: «Daurat Oest/Ho se/Clara Lluna/Amor Perdut»
«Pic-Nic»
  • 1967: «Cállate, niña/Negra estrella»
  • 1968: «Amanecer/No digas nada»
  • 1968: «Me olvidarás/Él es distinto a ti»
  • 1968: «Hush, Little Baby/Blamin’s Not Hard To Do/You Heard My Voice»
Жанэт
  • 1971: «Soy rebelde/elo apá, oye mamá»
  • 1972: «Estoy triste/No digas nada»
  • 1973: «Palabras, promesas/Debajo del platanero»
  • 1974: «Porque te vas/Seguiré amando»
  • 1975: «Hoy nos hemos dicho adiós/El mundo con amor»
  • 1977: «Todo es nuevo/Pequeña preciosa»
  • 1978: «No digas buenas noches/Heaven, please, don’t let it rain tonight»
  • 1978: «Voy a tener un niño/De mujer a mujer»
  • 1981: «Frente a frente/Cuando estoy con él»
  • 1981: «Corazón de poeta/Comiénzame a vivir»
  • 1981: «Sorrow/A Heart so warm and so tender»
  • 1982: «El muchacho de los ojos tristes/Toda la noche oliendo a ti»
  • 1983: «Reluz/Más de cien sentidos»
  • 1983: «Con qué derecho/No me fio más»
  • 1984: «Amiga mía/Baila conmigo»
  • 1984: «Ojos en el sol/Buenas noches»
  • 1989: «China/Por nada del mundo»
  • 1989: «Loca por la música/Sinceridad»
«Pic-Nic»
  • 1968: «Pic-Nic»
  • 1969: «Cállate niña» (міжнароднае перавыданьне)
Жанэт
  • 1973: «Palabras, promesas»
  • 1976: «Porque te vas»
  • 1977: «Todo es nuevo»
  • 1981: «Corazón de poeta»
  • 1983: «Reluz»
  • 1984: «Ojos en el sol»
  • 1988: «Loca por la música»
  • 1996: «Sigo rebelde»
  1. ^ Jeanette (гішп.) Hispanópolis Праверана 16 жніўня 2016 г.
  2. ^ Birchmeier, Jason Jeanette (анг.). AMG. Праверана 16 жніўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]