Жордзі Альба | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 сакавіка 1989[1][2][3] (35 гадоў) | |
Рост | 170 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | задні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Інтэр Маямі | |
Нумар | 18 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2012 2008—2009 2012—2023 2023— |
Валенсія → Хімнастык (арэнда) Барсэлёна Інтэр Маямі |
74 (5) 35 (4) 313 (17) 38 (11) |
Зборныя | ||
2011— | Гішпанія | 93 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Жо́рдзі А́льба Ра́мас (па-каталянску: Jordi Alba Ramos; нарадзіўся 21 сакавіка 1989 году, Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст каталёнскага паходжаньня, абаронца клюбу МЛС «Інтэр» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Займацца футболам Жордзі Альба пачаў у складзе «Барсэлёны», аднак сваім выпускніком яго мае права назваць футбольная школа іншага гранду гішпанскага футболу — «Валенсія», куды Жордзі перайшоў транзытам праз моладзевую каманду клюбу «Карнэльля».
Пасьля сэзону, праведзенага ў дублі, Жордзі Альба стаў прыцягвацца да гульняў за асноўны склад. Але з-за высокай канкурэнцыі на пазыцыі левага паўабаронцы малады гулец сэзон 2008—2009 гадоў правёў у арэндзе ў клюбе Сэгунды «Хімнастык». Там Жордзі гуляў рэгулярна, а ў міжсэзоньні 2009 году Жордзі Альба вярнуўся ў «Валенсію».
У сярэдзіне новага сэзону гулец атрымаў шанец на сталую гульню ў асноўным складзе з-за траўмаў сваіх партнэраў на левым флянзе абароны. Жордзі Альба цалкам годна справіўся з гульнёй у новым для сябе амплюа. 11 красавіка 2010 году Жордзі Альба забіў свой першы гол за «Валенсію» правёўшы мяч у браму «Маёркі».
28 чэрвеня 2012 году Альба падпісаў пяцігадовы кантракт са сваім былым клюбам «Барсэлёнай», за які «Валенсія» атрымала 14 мільёнаў эўра[4].
11 кастрычніка 2011 году малады паўабаронца дэбютаваў у складзе зборнай Гішпаніі ў матчы супраць зборнай Шатляндыі[5]. Свой першы мяч за зборную забіў у фінальным матчы чэмпіянату Эўропы 2012 году ў браму зборнай Італіі.
«Барсэлёна»:
«Інтэр»:
Гішпанія: