Жорж Дзюмэніль дэ Лятур, таксама Ля Тур (па-француску: Georges de La Tour; 1593 — 30 студзеня 1652) — францускі жывапісец зь Лятарынгіі.
Карціны Лятура звычайна ўяўляюць сабой асьветленыя полымем сьвечкі начныя сцэны, напісаныя ў манеры Караваджа. Мастак любіў маляваць біблейскіх пэрсанажаў у абліччы жабракоў і сялянаў, ствараць кампазыцыі, пэрсанажы якіх асьвятляліся адзінай крыніцай — сьвечкай. Тыповымі для яго творчасьці зьяўляюцца такія працы, як «Нованароджаны» (Рэн, Музэй выяўленчых мастацтваў), «Пакланеньне пастухоў» (Люўр), «Пакутніцтва сьв. Сэбастыяна» (Бэрлін-Далем, Дзяржаўныя музэі), «Журботная Магдалена» (Нью-Ёрк, музэй Мэтраполітан), «Адрачэньне апостала Пятра».