Жуан Рамальлю | |
Дата нараджэньня | 1493 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1582 |
Месца сьмерці | |
Занятак | падарожнік-дасьледнік |
Бацька | João Velho Maldonado[d] |
Маці | Catarina Afonso de Balbode[d] |
Дзеці | André Fernandes Ramalho[d] |
Жуан Рамальлю (па-партугальску: João Ramalho; 1493—1582) — партугальскі дасьледнік і авантурнік, вядомым як першы бандэйрант. Большую частку свайго жыцьця правёў сярод індзейцаў тупінікім у Бразыліі па сваім прыбыцьці на кантынэнт у 1515 годзе. Ён нават стаў аднім зь лідэраў індзейскай вёскі пасьля таго, як пасябраваў з уплывовым індзейскім правадыром Тыбірысам[1]. Рамальлю згуляў важную ролю ў дачыненьнях паміж партугальцамі і тубыльцамі, асаблівым па прыбыцьці Мартыма Афонсу дзі Соўзы, зь якім Рамальлю пасябраваў па сустрэчы ў Сан-Вісэнці, першым паселішчы партугальцаў у Амэрыцы[1]. Некаторыя гісторыкі лічаць, што продкі Рамальлю былі жыдамі[2].
У гістарычных запісах Рамальлю апісваецца як чалавек спартовага складу з доўгай барадой і цёмнай скурай з-за сонечных апёкаў. Паводле некаторых крыніцаў, ягоным першапачатковым імём было Жуан Малданаду[3]. У 1580 годзе цяжка захварэў, а ў 1582 годзе сканаў у невядомым месцы ў джунглях[4].