«атрымліваць згоду на распаўсюд у СМІ зьвестак пра асабістае жыцьцё фізычнай асобы ад яе самой або яе законнага прадстаўніка»;
«атрымліваць згоду фізычных асобаў на правядзеньне гука- і відэазапісу, кіна- і фотаздымкаў, за выняткам іх правядзеньня ў адчыненых для масавага наведваньня месцах і на масавых мерапрыемствах»;
«адмовіцца ад дадзенага яму заснавальнікам, галоўным рэдактарам СМІ заданьня, калі яно або яго выкананьне зьвязаныя з парушэньнем заканадаўства»;
«паказваць на патрабаваньне службовае пасьведчаньне»[1].
прысутнічаць «у раёнах узброеных канфліктаў або надзвычайных сытуацыяў, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых важных для грамадзтва падзеяў і перадаваць адтуль інфармацыю;
выконваць пры наяўнасьці акрэдытацыі або паводле ўзгадненьня зь фізычнымі або юрыдычнымі асобамі ў дачыненьні гэтых асобаў запісы, у тым ліку з выкарыстаньнем сродкаў гукавізуальнай тэхнікі, кіна- і фотаздымкаў»;
«зьвяртацца да адмыслоўцаў пры праверцы фактаў і абставінаў у сувязі з інфармацыйнымі паведамленьнямі і матэрыяламі, якія паступілі;
выказваць сваё асабістае меркаваньне наконт інфармацыйных паведамленьняў і матэрыялаў, прызначаных для распаўсюду, за сваім подпісам;
распаўсюджваць падрыхтаваныя ім інфармацыйныя паведамленьні і матэрыялы за сваім подпісам, пад псэўданімам або бяз подпісу, абумоўліваць у выпадку патрэбы захаваньне таямніцы аўтарства»[1].
Праца журналіста непрадказальная, нельга прадбачыць, што адбудзецца ў наступную хвіліну. Таксама вартая ўвагі высокая асабістая рызыка журналістаў па розных прычынах: войны, палітычныя фактары, крымінал і г. д. Топ-20 краін, небясьпечных для занятку журналістыкай[2]: