Жыль Вільнёў | |
Gilles Villeneuve | |
Нарадзіўся | 18 студзеня 1950[1][2] |
---|---|
Памёр | 8 траўня 1982[1][2] (32 гады) |
Кар’ера ў Формуле-1 | |
Грамадзянства | |
Гады дзейнасьці | 1977—1982 |
Каманды | Макларэн, Фэрары |
Рухавікі | Ford Cosworth, Ferrari |
Удзелаў | 68 (67 стартаў)[3] |
Чэмпіёнстваў | 0 |
Перамогаў | 6 |
П’едэсталаў | 13 |
Пунктаў | 101 (107)[a] |
Стартавых лідэрстваў | 2 |
Найхутчэйшых колаў | 8 |
Першая гонка | Гран-пры Вялікабрытаніі 1977 году |
Першая перамога | Гран-пры Канады 1978 году |
Апошняя перамога | Гран-пры Гішпаніі 1981 году |
Апошняя гонка | Гран-пры Бэльгіі 1982 году |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Жазэф Жыль Анры Вільнёў (па-француску: Joseph Gilles Henri Villeneuve; 18 студзеня 1950 — 8 траўня 1982) — канадзкі гоначнік Формулы-1, які шэсьць сэзонаў выступаў за каманду Фэрары.
Прафэсійную кар’еру пачаў у гонках на сьнегаходах у родным Квэбэку. Пасьля гэтага перайшоў у Формулу Атлянтык, дзе перамог у чэмпіянатах ЗША і Канады 1976 року, а ў 1977 далучыўся да каманды Формулы-1 Макларэн. У гэтым жа сэзоне ён перайшоў у Фэрары, выступіў у двух апошніх гран-пры і застаўся ў італьянскай камандзе да сваёй сьмерці. За гэты час заваяваў шэсьць Гран-пры, а ў 1979 стаў другім па выніках чэмпіянату пасьля свайго паплечніка Джодзі Шэктэра.
Падчас кваліфікацыі Гран-пры Бэльгіі 1982 году на хуткасьці 230 км/г сутыкнуўся з аўтамабілем Ёхена Маса і пазьней памёр з прычыны траўмаў.
Ягоны сын Жак Вільнёў таксама стаў гоначнікам Формулы-1, першым і адзіным канадцам, хто заваяваў тытул чэмпіёна сьвету.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |