Жыцьцёвая форма расьлінаў або біяморфа — вонкавы выгляд расьліны, які выяўляе яе прыстасаванасьць да ўмоваў навакольнага асяродзьдзя. Тэрмін уведзены дацкім батанікам І. Вармінгам у канцы ХІХ ст.
Адзінай агульнапрынятай клясыфікацыі жыцьцёвых формаў не існуе. Найбольш вядомыя клясыфікацыі І. Серабракова і Х. Раўнкіера.