З чыстага аркушу | |
Tabula Rasa | |
Джэк знайшоў фатаздымак Кейт | |
Нумар сэрыі |
Сэзон 1 Сэрыя 3 |
---|---|
Рэжысэр | Джэк Брэндэр |
Сцэнарыст | Дэйман Ліндэлаф |
Запрошаныя акторы |
Фрэдрык Ленэ Нік Трэйд |
Вытворчы нумар | 103 |
Гал. пэрсанаж(ы) | Кейт Остын |
Дзень на высьпе | 2—4 |
Прэм’ера | 6 кастрычніка 2004 (ABC) |
Храналёгія | |
← Папярэдняя | Наступная → |
«Пілёт: Частка 2» | «Шпацыр» |
«З чыстага аркушу» (па-ангельску: Tabula Rasa[1]) — трэцяя сэрыя першага сэзону амэрыканскага тэлесэрыялу «Згубленыя». Упершыню паказаная 6 кастрычніка 2004 году на тэлеканале ABC. Рэжысэрам быў Джэк Брэндэр, а сцэнарыстам Дэйман Ліндэлаф.
Галоўны пэрсанаж сэрыі — Кейт Остын. Яна згадвае апошнія дні напярэдадні катастрофы, якія яна бавіла ў Аўстраліі.
Кейт Остын (Эванджэлін Лілі) хаваецца ад паліцыі ў Аўстраліі. Яна забіраецца на фэрму і тамака начуе, але яе знаходзіць фэрмэр Рэй Мулен (Нік Тэйт). Кейт хлусіць яму, назваўшыся Эні, і кажа, што яна падарожнічае і ў яе скончыліся грошы. Фэрмэр прапануе ёй застацца ў яго і дапамагаць яму па гаспадарцы за грошы, бо нядаўна яго жонка памерла, акрамя таго ён кажа, што ў яго вялікія пазыкі. Кейт пагаджаецца. Праз тры месяцы ў ночы яна таемна хоча сысьці. Фэрмэр бачыць гэта і прапануе завесьці яе да гораду на аўто. Кейт пагаджаецца. На наступны дзень фэрмэр з Кейт едуць на машыне, і да іх пад’яжджае машына, дзе сядзіць паліцыянт Эдвард Марс (Фрэдрык Ленэ). Кейт даведваецца, што фэрмэр бачыў яе фатаздымак з абвесткай пра вышук і суму ўзнагароджаньня — 23 000 даляраў, якія яму патрэбныя, таму ён яе і «здаў».
Кейт выкруціла стырно, і аўто, паляцела куляючыся пад адхон. Кейт хацела зьбегчы, але ўбачыла, што фэрмер страціў прытомнасьць, а машына загарэлася. Яны выцягнула яго з салёну, але не пасьпела зьбегчы. У гэты час да падбег Марс зь пісталетам. Пасьля Кейт згадвае, як у самалёце перад катастрофаю яна хацела аб нечым папрасіць Марса, але не пасьпела, бо на галаву Марса завалілася валіза і «вырубіла» яго (пасьля стане вядома, што Кейт хацела папрасіць Марса, каб той пракантраляваў, каб фэрмэр атрымаў узнагароду).
Група Саід Джара (Нэвін Эндрус) начуе ў гарах і пастанаўляе нічога не казаць іншым пра злоўленае радыёпаведамленьне, каб не пазбаўляць людзей надзеі на выратаваньне. Соер (Джош Галаўэй) аддае пісталет Кейт пад ціскам астатніх. Яны вяртаюцца ў лягэр на беразе ранкам. Джэк (Мэт’ю Фокс) і Гёрлі (Хорхэ Гарсія) бачаць у Марса здымак Кейт, і здагадваюцца, што яна — арыштантка. Эдварду Марсу робіцца блага. Джэк разумее, што без антыбіётыкаў, якіх ён ня можа знайсьці ў рэчах пасажыраў, паранены хутчэй за ўсё памрэ. Кейт заходзіць да Марса ў намёт. Той, ачуняўшы, спрабуе яе задушыць, але Джэк ратуе яе. Ён дае ёй зразумець, што ведае, пра то, што яна злачынка.
У ночы Марс крычыць ад болю, ён раздражняее іншых пасажыраў. Некаторыя зычаць, каб ён хутчэй ужо памёр, але Джэк змагаецца за яго жыцьцё. У Марса і Кейт адбываецца размова сам на сам. Марс просіць яе дапамагчы яму памерці. Але Кейт (відавочна, не гатовая выканаць просьбу), яна аддае пісталет Соеру з адной куляю, і той стралояе Марсу ў грудзі, але трапляе ў лёгкае. Джэк злуецца, і тлумачыць, што цяпер Марс будзе паміраць у пакутах некалькі гадзінаў, і будзе раўці грамчэй. Джэк душыць параненага, каб палегчыць сьмерць. Ўолт (Малькольм Дэйвід Кэлі) і яго бацька Майкл (Гаральд Пэрына) знаходзяць агульную мову, бо Джон Лок (Тэры О’Кўін), змайстраваў бамбукавы сьвісток, на гук якога прыбег згублены сабака Ўолта Вінсэнт. Лок, ведаючы пра сварку паміж бацькам і сынам, покуль Ўолт спаў, прапанаваў Майклу самому «вярнуць» знойдзенага сабаку сыну. У гэты час Чарлі Пэйс (Дамінік Монаган) бачыць, як Клэр Літлтон (Эмілі дэ Рэйвін) знаходзіць свой багаж і зьбіраецца перанесьці яго да свайго месца сна, і ён зьбіраецца ёй дапамагчы. Клэр не патрэбна дапамога Чарлі, алё ён яе ўгаворвае.
|