Забойства

забойства
спосаб сьмерці, type of crime
Асноўны рэгулюючы тэкстКрымінальны кодэкс Нямеччыны, Кодэкс стагодзьдзя Паўночнай Дакоты, Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь Рэдагаваць
Элемэнт мадэлізабойства Хола і Мілз Рэдагаваць

Забойства — гвалтоўнае супрацьпраўнае пазбаўленьне жыцьця.

Звычайна забойства маральна і юрыдычна асуджаецца. Сучаснае беларускае крымінальнае права разумее пад забойствам толькі наўмыснае пазбаўленьне жыцьця чалавека; у праве іншых краінаў забойствам можа называцца і неасьцярожнае прычыненьне сьмерці. У Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь неасьцярожнае прычыненьне сьмерці вылучаецца ў асобны 144-ы артыкул.

Крымінальны кодэкс Беларусі апісвае злачынствы забойства ў артыкулах 139—143. У 2010 г. установы пракуратуры ўлічылі 486 забойстваў (звыш 5 забойстваў на 100 000 жыхароў)[1]. На пачатак 2014 году ў турмах Беларусі знаходзілася 3749 асуджаных за забойства, што было 2-м найбольшым лікам асуджаных за пэўнае злачынства пасьля крадзяжу[2].

  1. ^ Ігар Шчучэнка. Скарачаецца колькасць цяжкіх злачынстваў // Зьвязда : газэта. — 28 студзеня 2011. — № 17 (26881). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Надзея Паўлава. За выраб наркотыкаў у лябараторыі — больш жорсткае пакараньне // Зьвязда. — 29 сакавіка 2014. — № 58 (27668). — С. 3.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Забойствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў