Завосьсе лац. Zavośsie | |
![]() | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Сталовіцкі |
Вышыня: | 184 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 18 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225315 |
СААТА: | 1204890020 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°17′21″ пн. ш. 26°6′1″ у. д. / 53.28917° пн. ш. 26.10028° у. д.Каардынаты: 53°17′21″ пн. ш. 26°6′1″ у. д. / 53.28917° пн. ш. 26.10028° у. д. |
Завосьсе на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Завосьсе | |
![]() |
Заво́сьсе[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Шчары і Калдычэўскага возера. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Завосьсе — даўні фальварак гістарычнай Наваградчыны, месца нараджэньня паэта Адама Міцкевіча, які ў сваёй знакамітай паэме Пан Тадэвуш зьвяртаўся да роднага краю: «О Літва, айчына мая!…»[2].
У пачатку XVIII стагодзьдзя маёнтак Завосьсе належаў роду Чачотаў, потым перайшоў да Яновічаў. У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя фальваркам валодалі браты Міхал і Юзэф Янавічы, але яго палова знаходзілася ў закладным валоданьні роду Міцкевічаў. Браты Яновічы мелі даўгі перад Міцкевічамі, і ў 1785 годзе па амаль 40 гадох судовых цяжбаў маёнтак Завосьсе стаў поўнай уласнасьцю Міцкевічаў[3].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Завосьсе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. Лічыцца, што ў 1798 годзе тут нарадзіўся беларускі і польскі паэт Адам Міцкевіч[4][5] (адпаведная мэтрыка ня ўтрымлівае дакладнай інфармацыі пра месца нараджэньня паэта).
У 1806 годзе вёска перайшла ў рукі Стыпулкоўскіх. У 1831 годзе была канфіскаваная ўладамі Расейскай імпэрыі за ўдзел Луцыяна Стыпулкоўскага ў вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Завосьсе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Завосьсе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1927 годзе польскае войска паставіла ў вёсцы абэліск у гонар Адама Міцкевіча.
У 1939 годзе Завосьсе ўвайшло ў склад БССР, пазьней у Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці.
У 1996 годзе двор Завосьсе і прылеглыя тэрыторыі былі рэканструяваныя. 26 чэрвеня 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Мядзеневіцкага ў склад Сталовіцкага сельсавету[7].