Заграб (гандбольны клюб)

ГК «Заграб»

Поўная назва Прво плінарско друштво Заграб
Кароткая назва Заграб
Заснаваны 1922
Месцазнаходжаньне ЗаграбХарватыя
Арэна Арэна Заграб
Зьмяшчальнасьць: 16 300
Прэзыдэнт Антэ Анчыч
Галоўны трэнэр Весялін Вуявіч
Чэмпіянат Харвацкая гандбольная прэм’ер-ліга
2013—2014 1
Форма
Клюбныя колеры          
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
(абнаўленьне: 30 верасьня 2014)

Гандбо́льны клюб «За́граб» (па-харвацку: Rukometni Klub Zagreb), спонсарская назва «Прво плінарско друштво Заграб» (харв. Prvo plinarsko društvo Zagreb) — харвацкі гандбольны клюб з Заграбу, створаны ў 1922 року. Выступае ў нацыянальным чэмпіянаце, Лізе чэмпіёнаў і рэгіянальнай СЭГА-лізе. Хатнія матчы праводзіць на «Арэне Заграб» зьмяшчальнасьцю 16 300 гледачоў.

ГК «Заграб» — наймацнейшы клюб Харватыі, нязьменны чэмпіён з часу заснаваньня нацыянальнага першынства.

Арэна Заграб

Гандбольная каманда ў Заграбе зьявілася ў 1922 року. Усутыч да 60-х у клюбе разьвівалі гандбол 11×11. Па Другой сусьветнай вайне «Заграб» неаднакроць станаў чэмпіёнам Югаславіі (11×11). Аднак пасьля перамогі ў 1965 року адбыўся заняпад клюбу. Наступнага тытулу давялося чакаць 24 гады. Пасьля развалу Югаславіі каманда займела новых спонсараў і стала бясспрэчным лідэрам у Харватыі і адной з найлепшых на той час у Эўропе. У апошнім дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя клюб 7 разоў выходзіў у фінал Лігі чэмпіёнаў, двойчы ў ім перамогшы. У XXI стагодзьдзі каманда саступіла пазыцыі ў Эўропе, але на нацыянальным узроўні дагэтуль зьяўляецца нязьменнай чэмпіёнкай.

  • 1922—1992 — ГК «Заграб»
  • 1992—1995 — «Бадэль 1862 Заграб»
  • 1996 — «Банка Краацыя Заграб»
  • 1997—2001 — «Бадэль Заграб»
  • 2001—2006 — «Бадэль 1862 Заграб»
  • 2007—2009 — ГК «Заграб»
  • 2009—2014 — «Краацыя асігуранье Заграб»
  • з 2014 — «Прво плінарско друштво Заграб»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]