Залозьнікавыя | |
Залозьніца вузлаватая (Scrophularia nodosa) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Ясноткакветныя (Lamiales) |
Сямейства | Залозьнікавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Scrophulariaceae Juss. | |
Залозьнікавыя (Scrophulariaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 62 роды і 1830 відаў[1].
Прадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя альбо аднагадовыя травы, часам хмызьнякі, радзей дрэвы, зрэдку паўпаразыты або паразыты. Лісьце чарговае або супратыўнае або ў кольцах або прыкаранёва супратыўнае, а сьцяблёва чарговае, простае, часам складанае; прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці альбо адзіночныя; чашалісьцікаў (2)4 або 5, па-рознаму выяўленыя; пялёсткаў (3)4 ці 5, часта 2-губныя; тычачак часта 4, радзей 2 ці 5. Плод — каробачка, рэдка ягада. Насеньне шматлікае, дробнае[2][3][4].
Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, пераважна ў умераных рэгіёнах, уключаючы трапічныя горы[2][3][4].
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |