Замбійскі квача | |
Краіна | Замбія |
---|---|
Падзел | нгеве |
Код ISO-4217 | ZMK |
Скарачэньне | ZK |
Сымбаль | K і ZK |
Цэнтральны банк | Bank of Zambia[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 1 студзеня 2013 |
Папярэдняя валюта | Old Zambia kwacha[d] і Zambian pound[d] |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Замбі́йскі ква́ча (код ISO 4217 — ZMK) — афіцыйная валюта Замбіі з 1968 года, калі замяніла Замбійскі фунт. Падзяляецца на 100 нгеве. Слова «квача» на адным з мясцовых дыялектаў азначае «свабода».
У 2003 годзе Замбія першая з афрыканскіх краінаў ўвяла ў абарачэньне банкноты з палімерных матэрыялаў — банкноты 500 і 1 000 квача.
У абарачэньні знаходзяцца манэты вартасьцю 25 і 50 нгеве, 1, 5, 10 квача, банкноты вартасьцю 20, 50, 100, 500, 1 000, 5 000, 10 000, 20 000 і 50 000 квача. У выніку інфляцыі манэты не выкарыстоўваюцца.