Тут абагульняецца структура абавязку (уключаючы ўнутраны і вонкавы абавязак) з падзелам па катэгорыях пазычальнікаў. Зьвесткі прыведзеныя на сакавік 2008 году паводле Справаздачы Z.1[1] «Аб руху фондаў у ЗША» публікуемы ФРС.
Асноўнымі крыніцамі вонкавага абавязку зьяўляюцца:
Крэдытораў можна падзяліць па істытуцыянальнай прыкмеце:
Асноўнымі краінамі-крэдыторамі зьяўляюцца Кітай і Японія (паводле справаздачы[2] казначэйства ЗША аб краінах-уладальніках казначэйскіх аблігацыяў). Японія за кошт актыўнага разьвіцьця эканомікі ў пэрыяд пасьля Другой сусьветнай вайны назапасіла значныя фінансавыя сродкі, якія падае пад вельмі нізкі адсотак (каля 0%). Гэта дазваляе ажыцьцяўляць запазычаньні «Carry trade» (крэдыт бярэцца ў енах, канвэртуецца і выдаецца ў далярах, што дазваляе заработаць на розьніцы адсоткавых ставак).
Кітай за кошт больш за двухразовага перавышэньня аб’ёму экспарту над аб’ёмам імпарту ў гандлёвым балансе з ЗША (каля 233 млрд дал. у 2006 годзе) атрымлівае вялікі аб’ём даляравых плацяжоў, які назапашвае ў золата-валютных рэзэрвах (ЗВР).
Паколькі вялікая частка даляравых сродкаў, якія паступілі ў ЗВР не расходваецца, а перакладаецца ў казначэйскія аблігацыі ЗША гэта прыводзіць да значнага росту ЗВР Кітаю (+43%, да 1,5 трлн дал. за 2007 год) і Японіі.
ЗША маюць пэрманэнтны дэфіцыт бюджэту (урад траціць больш грошай, чым зьбірае з дапамогай падаткаў). Гэта закладзена ў пазыковай прыродзе фінансавай сыстэмы ЗША. Праект бюджэту на фіскальны 2008 год мяркуе, што сукупны дэфіцыт бюджэту ў $248 млрд у 2006 паменшыцца да $244 млрд у 2007 і да $239 млрд у 2008. Мяркуецца выдаткі на вайну з тэрорам у бюджэце 2007 г памяншаць з $163 млрд да $142 млрд у 2008, і да $50 млрд у 2009, а ў 2010—2012 наогул зьнікнуць. Таксама гэта запатрабуе ўводзіны дадатковага падатку на дзясяткі мільёнаў амэрыканскіх сем’яў сярэдняга і вялікага дастатку пачынальна з 2008. У праекце пазначаныя памеры дэфіцыту:
Адміністрацыя Буша сьвяткуе паніжэньне дэфіцыту бюджэту з $413 млрд у 2004 да $318 млрд у 2005 і да $248 млрд у 2006. Фактычна, па выніках 2007 фінансавага году дэфіцыт фэдэральнага бюджэту склаў усяго 162.8 млрд. $ — самы нізкі паказчык за апошнія 5 гадоў. Але агульнае павелічэньне росту дзяржаўнага абавязку ня моцна зьмяняецца: $595 млрд у 2004, $551 млрд у 2005, і $546 млрд у 2006. Дзярждоўг павялічыўся з $5.728 трлн (на 20-е студзеня 2001), да $8.713 трлн на пачатак 2007.
У 2000—2013 гадах нястача бюджэту тлумачылася больш як 2-кратным перавышэньнем росту дзяржаўных выдаткаў над ростам сукупнага ўнутранага прадукту, які павялічыўся на 60%. Адначасна штогадовыя выдаткі фэдэральнага бюджэту ЗША вырасьлі больш як удвая: мэдычныя — з $330,6 млрд у 2000 годзе да $859,36 млрд у 2013-м (+160%), сацыяльныя — з $402,13 млрд да 811,8 млрд (+102%), абаронныя — з $309 млрд да $607,2 млрд (+97%), пэнсійныя — $87,39 млрд да $228,73 млрд (+162%)[3].
Да зыходу фіскальнага 2007 году (30-е верасьня) абавязак перавысіў 9 трлн дал. або 65,5 % ВУП. Лімітавы памер фэдэральнага абавязку ЗША сьцьвярджаецца Кангрэсам. Такі закон быў прыняты ў 1917 годзе. З тых часоў памер максымальнага абавязку павялічваўся даволі рэгулярна праз зьмену закона. У сакавіку 2006 году ён быў павялічаны да 9 трлн дал. Тады Сэнат ЗША ухваліў ініцыятыву мінфіна аб павелічэньні ліміту дзяржаўных пазык з $8,2 трлн амаль да $9 трлн. У верасьні 2007 году плянка максымальнага абавязку была ссунутая яшчэ на 850 млрд даляраў (да 9,815 трлн даляраў). Раст абавязку становіцца ўсё значнейшай праблемай, якая павялічвае нагрузку на бюджэт, за кошт адсоткавых адлічэньняў па пазыковых абавязаньнях.
У траўні 2013 году ўрад ЗША дасягнуў вызначаную законам мяжу дзярждоўгу ў памеры $16,7 трлн (99,5% ад СУП). 17 кастрычніка 2013 году Кангрэс ЗША павысіў мяжу дзяржаўнага доўгу для адновы фінансаваньня ўраду да 15 студзеня 2014 году. Гэта дазволіла працягнуць запазычаньні да 7 лютага 2014 году для прадухіленьня неплатаздольнасьці ўраду[4].
Замежная запазычанасьць ЗША — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |