Замо́ва — старажытны жанр народнай паэзіі, слоўная формула, якой надавалася магічнае значэньне. На думку Б. Рыбакова, замовы ўзьніклі ў час палеаліту, 20—40 тысячаў гадоў таму назад. Замовы імкнуліся ўплываць на розныя стыхійныя сілы прыроды, узаемаадносіны ў грамадзтве. Замовы як жанр валодаюць вялікай сілай вобразнай экспрэсіі, у іх мноства паўтораў, асобных рытарычных фігураў. Пісаліся замовы звычайна рыфмаванай прозай («На сінім моры, на беражочку, на жоўтым пясочку стаіць дуб зялёны, да зямлі нахілёны. А з таго дуба як узняліся шуры ды буры, ветры кавуры...» — з «Замовы на стрэльбу»). Некаторыя асаблівасьці паэтыкі народных замоваў выкарыстоўваюцца падчас у сучаснай лірычнай паэзіі («Замова» С. Панізьніка).
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |