Занзыбар | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Танзанія |
Насельніцтва: | 257 000 чал. (2003) |
Геаграфічныя каардынаты: | 6°10′0″ пд. ш. 39°12′0″ у. д. / 6.16667° пд. ш. 39.2° у. д.Каардынаты: 6°10′0″ пд. ш. 39°12′0″ у. д. / 6.16667° пд. ш. 39.2° у. д. |
Занзыбар | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Занзыба́р (па-ангельску: Zanzibar) — горад у Танзаніі, на заходнім беразе вострава Занзыбар. Насельніцтва на 2003 год — 257 тыс. жыхароў.
Першае селішча на месцы гораду заснавана ў XVI стагодзьдзі, горад быў цэнтрам рабагандлю, затым султанату Маскат і Аман. Вялікая частка гораду забудаваная хатамі арабскага тыпу з каралавага каменя і ўяўляе сабой лябірынт вузкіх вуліц; 2—3-павярховыя дамы з плоскімі дахамі стульваюцца суцэльнай сьцяной вакол унутраных панадворкаў, з размаляванымі аканіцамі і рашоткамі, разьбянымі дзьвярамі з сымбалічнымі малюнкамі рыб, лотаса і ланцугоў. Мячэці, арабскі форт, палац султанаў; эўрапейскія пабудовы канца XIX ст.: англіканская царква, касьцёл. Дзяржаўны музэй Занзыбар (былы Мэмарыяльны музэй). Прадпрыемствы мылаварнай, парфумэрнай, скурна-абутковая, харчовая прамысловасьці; рамесныя майстэрні. Марскі порт (вываз гвазьдзікі, капары, цытрусаў, гвазьдзічнага масла), аэрапорт. У афрыканскім прыгарадзе Нгамба — гліняныя халупы з дахамі з пальмавага лісьця.