Запаве́днік — тэрыторыя сушы альбо акваторыя, у межах якой увесь прыродны комплекс поўнасьцю выключаны з гаспадарчай дзейнасьці чалавека й ахоўваецца дзяржавай. Зьяўляецца відам запаведных тэрыторый[1].
Запаведнікі й нацыянальныя паркі зьяўляюцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага значэньня. Заказьнікі й помнікі прыроды могуць зьяўляцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага альбо мясцовага значэньня.
Для аховы прыродных комплексаў запаведнікаў ствараюцца ахоўныя зоны. Ахоўвае запаведнікі спэцыяльная служба (дзяржынспэктары, егеры).
Навуковая праца ў запаведніках мае комплексны характар, вядуцца дасьледаваньні па праграме «Летапіс прыроды».
Першыя дзяржаўныя запаведнікі ўзьніклі ў старажытным Бабілёне, Грэцыі, Індыі й ствараліся з рытуальнымі й паляўнічымі мэтамі. Найстаражытнейшы запаведнік на славянскіх землях — Белавеская пушча. Самы вялікі запаведнік у сьвеце — Вялікі Габійскі (Манголія, плошча 5 млн га).
На Беларусі два запаведнікі: Бярэзінскі біясфэрны запаведнік і Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік (адзіны ў сьвеце).
Асноўныя задачы запаведнікаў:
Вылучаюць запаведнікі:
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).