Запазычаньне

Запазы́чаньнілексычныя, марфалягічныя, фанэтычныя і іншыя сродкі пэўнай мовы, што перайшлі зь іншай мовы ў выніку моўнага ўзаемадзеяньня[1]. Запазычаньні абумоўленыя сацыяльна-эканамічнымі, дзяржаўна-палітычнымі й культурнымі зносінамі паміж народамі.

Пранікаюць непасрэдна з моваў-крыніцаў і праз пасрэдніцтва іншых моваў вусным (размоўныя кантакты) і пісьмовым (кнігі, афіцыйныя дакумэнты, перапіска) шляхам. Найбольш актыўна праяўляюцца ў галіне слоўнікавага складу[1]. Падпарадкоўваюцца законам фанэтыкі, граматыкі, правілам словаўтварэньня й сэмантычнай сыстэмы мовы-рэцэптара.

Паводле ступені асыміляцыі падзяляюцца на цалкам засвоеныя й часткова засвоеныя (экзатызмы). Асобны разрад запазычаньняў складаюць барбарызмы, якія проці экзатызмаў амаль заўсёды знаходзяцца па-за літаратурнай мовай і не адлюстроўваюцца ў слоўніках[1].

У залежнасьці ад мовы, зь якой запазычанае слова, такія словы называюць англіцызмы, германізмы, палянізмы, беларусізмы і г.д. Запазычаньні з адной мовы ў некалькі, зь мінімальнай зьменай вонкавага аблічча й значэньня, завуцца інтэрнацыяналізмамі.

  1. ^ а б в Запазычанні // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 529. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0