Запальны мэханізм — запальвае зарад пораху у пальнай зброі.
Пачынаючы ад паловы XV стагодзьдзя ў ручной пальнай зброі пачалі ўжывацца розныя тыпы запальных мэханізмаў. Запальны мэханізм у выніку націску на спускавы кручок падпальваў ладунак — зарад пораху і вызваляў кулю, якая вылятала празь люфу, іначай рулю, альбо ствол ў вызначаным кірунку. Гістарычныя тыпы запальнага мэханізму — гэта мэханічныя замкі. Існуе чатыры гістарычныя віды мэханічных замкоў, якія на сёньняшні дзень ужо выйшлі з ужытку: кнотавы замок, колавы замок — ад слова «кола», скалковы замок — ад слова «скалка — кавалачак краменя», каптурны замок — ад франц.. capuchon — каптур. Адным зь відаў запальнага мэханізму, які выкарыстоўваецца ў сучаснай агнястрэльнай зброі, зьяўляецца ўдарна-спускавы мэханізм.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |