Заразіхавыя | |
Orobanche caryophyllacea — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Ясноткакветныя (Lamiales) |
Сямейства | Заразіхавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Orobanchaceae Vent. | |
Заразіхавыя (Orobanchaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 98 родаў і 1960 відаў[1].
Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя, двухгадовыя або аднагадовыя, паразыты, без хларафілу. Сьцеблы простыя або, часам, разгалінаваныя. Лісьце лускападобнае, простае, супратыўнае, або зрэдку чарговае альбо ў кольцах, суцэльнае, зубчастае або часам глыбока падзеленае, прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або рэдка адзіночныя; прыкветак 1; у асноўным чашачка мае 4–5 частак, вяночак мае пяць частак; тычачак, звычайна, 4. Плод — каробачка. Насеньне дробнае, шматлікае[2][3].
Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але асабліва ў паўночным цёплым умераным і афрыка-мадагаскарскам рэгіёнах[2][3][4].
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |