Застава M21 | |
---|---|
Тып | аўтамат |
Краіна паходжаньня | Сэрбія і Чарнагорыя |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | 2004 — дагэтуль |
Выкарыстаньне | Краіны-эксплюатанты |
Войны | Ірацкая вайна |
Гісторыя вытворчасьці | |
Дата стварэньня | ліпень 2004 року |
Вытворца | Застава зброя |
Мадыфікацыі | гл. Варыянты й мадэрнізацыі |
Характарыстыкі | |
Вага | M21: 3,85 кґ M21S: 3,75 кґ M21C: 3,6 кґ |
Даўжыня | (з разгорнутым / згорнутым прыкладам) M21: 998 / 750 мм M21S: 925 / 676 мм M21C: 855 / 606 мм |
Даўжыня ствала | M21: 460 мм M21S: 375 мм M21C: 325 мм |
Патрон | 5,56×45 мм НАТО |
Калібр | 5,56 мм |
Прынцып дзеяньня | адвод парахавых газаў, паваротная засаўка |
Хуткастрэльнасьць | 560-680 стр/хв |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
925 м/с |
Прыцэльная далёкасьць |
600 (M21) 500 (M21S) 400 (M21C) |
Від боясілкаваньня | скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў |
Прыцэл | адкрыты, маецца планка Пікатыні для ўсталяваньня розных прыцэлаў |
Застава М21 (па-сэрбску: Zastava M21) — аўтамат калібру 5,56 мм, што быў распрацаваны ў 2004 годзе і вырабляецца кампаніяю Застава зброя ў Краґуевацы. Прадугледжаная як замена Заставе М70, стандартнаму аўтамату Ўзброеных сілаў Сэрбіі, якія паступова пачалі ўводзіць новую аўтаматычную вінтоўку на ўзбраеньне сваіх падразьдзелаў у 2008 годзе[1].
Пяхотнае кіраваньне Ґенэральнага штабу Войска Югаславіі ў 1997 годзе, у адпаведнасьці з сучаснымі падзеямі ў распрацоўцы пяхотнае зброі і вайсковае тэхнікі для жаўнераў 21 стагодзьдзя, пачала рэалізоўваць новую мадэль штурмавое вінтоўкі. Пасьля пятакастрычніцкіх зьменаў 2000 року Пяхотнае кіраваньне Ґенэральнага штабу сфармавала кіроўную ґрупу ў краіне для распрацаваньня новае мадэлі аўтаматычнае вінтоўкі на ґрунце далучаньня да праґрамы «Партнэрства дзеля міру», а таксама распрацаваньня ўнутранае вайсковае праґрамы, створанай на ўзор дасьледчае праґрамы CRISAT (Collaborative Research Into Small Arms Technology) з пакту НАТО 1990 року, заснаванага па ґенэральным пляне войска ЗША па розьвітку ручное стралковае зброі (Small Arms Master Plan, SAMP). Гэтая ґрупа пад эґідаю Пяхотнага кіраваньня Ґенэральнага штабу складалася з вайсковых і грамадзянскіх навуковых установаў ды дзяячаў. Экспэрты з ґрупы на самым пачатку вырашылі, што новая аўтаматычная вінтоўка мае ґрунтавацца на Застава М70, які меў быць замененым ва ўзброеных сілах гэтым праектам. Адною з галоўных прычын такога рашэньня экспэртаў было тое, што ў сьвеце не было тэхналёґіяў, якія маглі б пасьпяхова замяніць ґазавы зваротны мэханізм сыстэмы Калашнікава, чыі аўтаматычныя вінтоўкі былі самымі прадаванымі ў мінулым стагодзьдзі ў сьвеце. Між тым, іхнімі асноўнымі заданьнямі было стварэньне новае рулі калібру 5,56 мм і ўсталяваньне планкаў для ўжываньня аптычна-электронных прыладаў стандарту НАТО.
Штурмавая вінтоўка калібру 5,56 мм працуе ў найсуровейшых кліматычных умовах і характарызуецца высокаю працаздольнасьцю. Застава М21 мае ўбудаваную планку Пікатыні, якая дазваляе ўсталёўваць аптычна-электронныя прылады, якія адпавядаюць стандартам НАТО. Новая штурмавая вінтоўка ўяўляе сабою канструктыўнае камбінаванае рашэньне двох раньніх мадэляў — Заставы М70 і М80, заразом апошняя вырабленая ў калібры 5,56 мм і абедзьве на зробленыя на ґрунце сыстэмы Калашнікава. Застава М21 вырабленая з кампазытных матэрыялаў, якія замянілі й драўляныя дэталі, якія прысутнічалі ў больш раньніх мадэлях зброі Застава. Усталяваны двохбаковы рэґулятар стральбы, а таксама рэйка, якая дазваляе ўсталёўваць сумяшчальныя з НАТО оптыка-электронныя прылады і лязэрную пазнаку мэты (ЛПМ) у бачным і нябачным дыяпазоне. Таксама магчымае ўсталяваньне ґранатамёта BGP-40, які змадэляваны з савецкага ҐП-25 «Вогнішча», BG-15 і BG-30. У дадатак да клясычнага рэґулятару стральбы, разьмешчанага на правым баку вінтоўкі, яшчэ адзіны ўзаемазьвязаны ўсталяваны на левым баку пісталетнае дзяржальні. Прыклад складзены і выраблены зь цьвёрдага палімэру з ґумовым амартызатарам ззаду, які ўжываецца падчас выкарыстаньня ґранатамёта. Пярэдняя частка выкананая з палімэраў з вэртыкальнымі рэбрамі. Пісталетная дзяржальня таксама выкананая з палімэру.