Збаўца сьвету (па-лацінску: Salvator Mundi) — адна з сакральных назваў Езуса Хрыстуса, тып іканаграфічнага царкоўнага вобразу. Кампазыцыя павінна паказаць эсхаталягічнае значэньне валадарства Хрыста над лёсамі сьвету.
Хрыстос малюецца строга франтальна (па грудзі або па пояс), з правай рукой узьнятай у бласлаўляючым жэсьце, і дзяржавай з крыжам (у больш раньніх працах — без яе) у левай руцэ.
Спадарожны сюжэт можа таксама ўключаць выяву Панны Марыі[1].
Сюжэт быў распаўсюджаны ў мастацтве Рэнэсансу, зьяўляецца папулярнай тэмай для многіх італьянскіх мастакоў эпохі Адраджэньня, а таксама прадстаўнікоў Паўночнага рэнэсансу — Ян ван Эйка, Ганса Мэмлінга і Альбрэхта Дурэра і іншых.
Найбольш вядомай працай гэтага сюжэту зьяўляецца аднайменная карціна, якая прыпісваецца Леанарда да Вінчы.