Знойменская акруга | |
Okres Znojmo | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Чэхія |
Статус | акруга |
Уваходзіць у | Паўднёвамараўскі край |
Адміністрацыйны цэнтар | Знойма |
Афіцыйныя мовы | чэская мова |
Насельніцтва | 113 288 |
Шчыльнасьць | 71 чал./км² |
Плошча | 1590,50 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Код ISO 3166-2 | CZ-627 |
Код аўтам. нумароў | ZN |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Знойменская акруга (па-чэску: Okres Znojmo) — акруга Паўднёвамараўскага краю Чэхіі.
Адміністрацыйны цэнтар акругі — места Знойма. Плошча — 1590,5 км², колькасьць насельніцтва складае 113 288 чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 71 чал./км². У раёне налічваецца 144 муніцыпалітэты, зь якіх 5 месцаў і 10 мястэчак.
Разьмешчаны на паўднёвым захадзе Паўднёвамараўскага краю. Мяжуе з Брно-прадмесьцевай акругай на паўночным усходзе й Бржэцлавам на захадзе. На паўночным захадзе мяжуе з Тршэбіцкай акругай Высачынскага краю, на захадзе — з Йіндржыхуў-Градзецкай акругай Паўднёвачэскага краю. На поўдні — дзяржаўная мяжа з Аўстрыяй.
У акрузе месьціцца адзін з народных паркаў, Народны парк Падые (па-чэску: Národní park Podyjí).