«Зо́рны шлях» (анг. Star Trek) — папулярны навукова-фантастычны франчайз, які ўлучае на сёньняшні дзень шэсьць тэлевізійных сэрыялаў (у тым ліку мультыплікацыйны), 11 поўнамэтражных фільмаў, сотні кніг і аповедаў, велізарную колькасьць кампутарных гульняў. Паводле матываў кінаэпапэі створана мноства прац прыхільнікаў. «Зорны шлях» зрабіў значны уплыў на амэрыканскую масавую культуру і па праву заслужыў статус субкультуры.
Аўтарам ідэі «Зорнага шляху», а таксама сэрыялу «Зорны Шлях: Арыгінальны сэрыял», які паклаў пачатак эпапэі і выйшаў на экраны 8 верасьня 1966 году, быў Джын Родэнбэры.
Менавіта тэлевізійныя сэрыялы паклалі пачатак эпапэі: 24 чэрвеня 1964 году выходзіць пілётны эпізод Star Trek: The Original Series (TOS) «The Cage» («Клетка») на канале NBC з Джэфры Гантэрам у ролі капітана Крыстафэр Пайк, папярэдніка Джэймза Т. Кэрка. Зрэшты, сэрыя ня выклікала запалу ў кіраўніцтва канала, і праект быў адкладзены. Да таго ж адмовіўся ад здымак Гантэр. 26 жніўня 1965 году NBC заказвае другі пілётны эпізод («Where No Man Has Gone Before» — «Дзе перш ніхто не бываў»), але сцэнар быў прыбраны ў далёкую скрыню і сэрыя выйшла праз год у арыгінальным сэрыяле «Зорнага шляху». Яна была трэцяй па ліку ў першым сэзоне. 8 верасьня 1966 году на канале NBC адбылася прэм’ера «Зорны Шлях: Арыгінальны сэрыял». З тых часоў на экраны вышлі яшчэ пяць сэрыялаў, якія утрымоўваюць у агульнай складанасьці 726 эпізодаў.
На сёньняшні дзень зьнята 11 поўнамэтражных фільмаў. Шэсьць зь іх зьвязаныя з «Арыгінальным сэрыялам», тры — з «Наступным пакаленьнем» (анг. Star Trek: The Next Generation) і адзін зь іх, сёмы, уяўляе сабой злучнае зьвяно паміж «Арыгінальным сэрыялам» і «Наступным пакаленьнем». У ім удзельнічаюць героі як «Арыгінальнага сэрыялу», так і «Наступнага пакаленьня».
Храналягічны парадак падзеяў у сусьвеце «Зорнага шляху» адрозьніваецца ад парадку выхаду на экран фільмаў і сэрыялаў. Азначэньне храналёгіі ўскладняецца тым, што ў некаторых фільмах і эпізодах героі падарожнічаюць у часе. Ніжэй прыведзены сьпіс фільмаў і сэрыялаў паводле храналёгіі разьвіцьця падзеяў:
|