Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея

Зорныя войны. Эпізод IV:
Новая надзея
Star Wars Episode IV: A New Hope
Арыгінальны постэр 1977 году, створаны Томам Юнгам[1] і прымеркаваны да выхаду «Зорных войнаў» у пракат.
Жанр касьмічная опэра[d], навукова-фантастычны фільм[d][2][3][4][…], баявік[d][2][3][5][…], прыгодніцкі фільм[2][3][5][…] і гісторыя пра сталеньне[d][6]
Рэжысэр Джордж Лукас
Сцэнарыст Джордж Лукас
Прадусар Гэры Курц
У ролях
Кампазытар Джон Ўільямз
Апэратар Гілбэрт Тэйлар
Мантаж
Мастак John Barry[d]
Вытворчасьць Lucasfilm
Распаўсюд InterCom[d], Mokép[d], 20th Century Fox, Netflix, Fandango at Home[d] і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 25 траўня 1977
Працягласьць Арыгінальная вэрсія:
121 хв.
Спэцыяльнае выданьне:
125 хв.
Краіна ЗША
Мова Ангельская
Бюджэт $11 млн
Прыбытак $775 398 007 (па сьвеце)
Папярэдні Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў
Наступны Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Зо́рныя во́йны. Эпізо́д IV: Но́вая надзе́я» (па-ангельску: Star Wars Episode IV: A New Hope) — эпічная касьмічная опэра[7] Джорджа Лукаса, што выйшла на экраны ў 1977 годзе. Гэта першы фільм з усёй сагі «Зорныя войны» і чацьверты з пункту гледжаньня ўласнай храналёгіі сэрыялу. Фільм стаўся прарывам у прымяненьні візуальных спэцэфэктаў і падачы фантастычнай гісторыі, і быў прызнаны адным з самых пасьпяховых і ўплывовых фільмаў усіх часоў.

Сюжэт фільму распавядае пра групу паўстанцаў — Паўстанцкі альянс — які «даўным-даўно ў далёкай-далёкай галяктыцы» паставіў перад сабой мэту зьнішчыць «Зорку сьмерці» — разбуральную зброю, стварэньне Галяктычнай імпэрыі. Гэтае супрацьстаяньне раптам закранае ціхае жыцьцё Люка Скайўокера, хлопца з фэрмы, які ненаўмысна купляе дроідаў, у якіх закладзеныя выкрадзеныя чарцяжы «Зоркі сьмерці». Калі Імпэрыя пачынае бязьлітаснае паляваньне на дроідаў, Скайўокер наважваецца на адчайнае заданьне разам з рыцарам-джэдаем Обі-Ванам Кенобі, каб уратаваць уласьніцу тых дроідаў, лідэра паўстанцаў Прынцэсу Лею, і ўсю галяктыку.

На вытворчасьць фільму было выдаткавана 11 млн даляраў. Па выхадзе 25 траўня 1977 году на экраны касавыя зборы фільму склалі 460 млн даляраў у ЗША і 314 млн у іншых краінах. Па гэтым паказьніку «Зорныя войны» абыйшлі «Сківіцы» — у той час самы касавы фільм — і пакінулі за сабой гэты статус да выхаду «Іншаплянэцяніна» ў 1982 годзе. З улікам інфляцыі на 2013 год «Зорныя войны» зьяўляюцца трэцім самым касавым фільмам у сьвеце. Фільм стаўся таксама і скарбонкай кінаўзнагарод: 10 намінацыяў на «Оскар», зь іх 6 выйграныя[8]. Фільму часта прызначаюцца першыя месцы ў апытаньнях на найлепшы навукова-фантастычны фільм, а сам фільм спарадзіў культ сярод аматараў. Джордж Лукас, аўтар і рэжысэр фільму, з розных нагодаў рабіў перавыданьні «Зорных войнаў», часам уносячы значныя зьмены ў стужку. Так, найбольш заўважаныя перавыданьні — спэцыяльнае выданьне 1997 году, выхад на DVD ў 2004 і на Blu-ray у 2011 — зазналі ўстаўку кампутарных спэцэфэктаў, зьмены дыялёгаў і мантажу, перазьведзенае музычнае суправаджэньне і новыя сцэны. Утропы за посьпехам 1977 году былі выпушчаныя два сыквэлы: «Імпэрыя наносіць удар у адказ» і «Вяртаньне джэдая», якія адзначыліся тым жа касавым посьпехам і ўхвалай крытыкаў. У 2015 годзе выйшла на экраны першая частка трылёгіі-сыквэла — «Зорныя войны. Эпізод VII» — у якой узялі ўдзел многія з актораў арыгінальных «Зорных войнаў».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]