У гэтым артыкуле апісваецца заплянаваны, але яшчэ ня выпушчаны будучы прадукт. Ён можа ўтрымліваць папярэднія зьвесткі, якія не адпавядаюць канчатковаму варыянту прадукту. |
«Зорныя войны. Эпізоды VII—IX» — будучая трэцяя трылёгія касьмічнай опэры Джорджа Лукаса «Зорныя войны». Стане сыквэлам перашапачатковае трылёгіі (эпізоды IV—VI) у адрозьненьне ад прыквэлу, які выйшаў у 1999—2005 гадах. Плянаваная дата выхаду 7-й сэрыі — сьнежань 2015 году, наступныя дзьве сэрыі плянуюцца з інтэрвалам у два рокі[1][2].
Ідэя трылёгіі-працягу зьявілася ў Лукаса ўжо ў сярэдзіне 1970-х падчас працы над «Новай надзеяй». У 1990-я ён адмовіўся ад гэтай задумы, аднак Дыснэй, які ў 2012 року набыў Lucasfilm, вырашыў ствараць працяг.
Перадвытворчасьць VII эпізоду пачалася ў 2012, выхад заплянаваны ў сьнежні 2015[2]. Рэжысэрам будзе Джэфры Джэйкаб Абрамс з кансультацыямі Лукаса. Сярод актораў чакаецца ўдзел Кэры Фішэр, Гарысана Форда і Марка Гэміла з арыгінальнае трылёгіі[3].
Крэатыўным кансультантам усяе трылёгіі будзе Джордж Лукас[4], а болей ніякіх зьвестак пра будучыя часткі невядома.