Зыбальт лац. Zybalt | |
Sibald | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sieg + Bald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Зыбульт |
Вытворныя формы | Зігбальд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Зыбальт» |
Зыбальт (Зыбульт) — мужчынскае імя.
Зікбалд або Зібалд (Sicbald, Sibald, Sibold) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2], а аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) — ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[3][4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zybolt (Sibold, Zebalt, Zebelt)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: служобныи господарьскии зъ роты пана Пилецкого, на имя Зибольтъ, а Яхимъ, а Петръ… тотъ Зибольтъ (30 сьнежня 1518 году)[6]; пану Зыбульту Яну Скоповичу войскому Ковенскому (10 кастрычніка 1584 году)[7]; его милости пана Зыбулта Ганскоповича... Zybulth Hanskopowicz ręka swą (4 сакавіка 1596 году)[8].