Правілы пераўтварэньня |
---|
Зьлічэньне выказваньняў |
Правілы вывядзеньня |
Правілы падстаноўкі |
Прэдыкатная лёгіка |
Правілы вывядзеньня |
Зьлічэ́ньне выка́званьняў ці выка́званьняў зьлічэ́ньне — асобны выпадак зьлічэньня, клясы сымбаляў альфабэту якога могуць быць падзеленыя на клясы: прапазыцыянальных сымбаляў, сымбаляў лягічных зьвязак і кляса, якая мае сымбалі адчыняючай і зачыняючай круглых дужак. Формулы ці тэксты фармальнай мовы (зьлічэньня) лёгікі выказваньняў падзяляюцца на простыя і складаныя. Кожны прапазыцыянальны сымбаль разглядаецца як простая формула. Індуктыўна, з дапамогай сымбаляў клясаў лягічных зьвязак, круглых дужак і ўжо пабудаваных формул можна будаваць новыя складаныя формулы.
Мноства аксіём лёгікі выказваньняў можа быць бясконцым, як у выпадку фармалізацыі па Гільбэрце, так — і пустым. У апошнім выпадку патрабуецца больш правілаў вываду — для магчымасьці вываду для кожнай лягічнай зьвязкі формул, якія ня ўтрымліваюць — выпадак фармалізацыі па Генцэне.
![]() |
Гэта — накід артыкула па матэматыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |