Зэкі-паша турэц. Zeki Paşa | |
1862 — 1943 | |
Зэкі-паша ў студзені 1918 году | |
Мянушка | Алепскі Зэкі (па-турэцку: Halepli Zeki) |
---|---|
Месца нараджэньня | Алепа, Асманская імпэрыя |
Месца сьмерці | Стамбул, Асманская імпэрыя |
Прыналежнасьць | Асманская імпэрыя |
Род войскаў | сухапутныя войскі (кавалерыя)[1] |
Гады службы | 1883—1923 |
Званьне | фэльдмаршал |
Камандаваў | Вардарская армія, 2-я армія, 4-я армія |
Бітвы/войны | Першая грэка-турэцкая вайна Італа-турэцкая вайна Першая балканская вайна Другая балканская вайна Першая сусьветная вайна |
Зэкі-паша (па-турэцку: Zeki Paşa), таксама вядомы як Зэкі Колач (па-турэцку: Zeki Kolaç)[2], Мэхмэт Зэкі Бараз (па-турэцку: Mehmet Zeki Baraz)[1], Халэплі Зэкі Паша (па-турэцку: Halepli Zeki Paşa)[2][3], з 1934 году згодна Закону аб прозьвішчы па афіцыйных дакумэнтах Зэкі Бараз Калач Кылычаглу (па-турэцку: Zeki Baraz Kolaç Kılıçoğlu; 1862, Алепа — 1943, Стамбул)[3] — турэцкі фэльдмаршал, удзельнік Балканскіх войнаў і Першай сусьветнай вайны на баку Асманскай імпэрыі.
Нарадзіўся ў Алепа. Скончыў Асманскую вайсковую акадэмію ў 1883 годзе і Штабную вучэльню ў 1887 годзе[3]. У 1894 годзе як камандзір 4-га корпусу (4-й Анаталійскай арміі) ўдзельнічаў у задушэньні атрадаў самаабароны армян і барацьбе супраць Сасунской самаабароны, за што быў адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі[4][5][6]. Зэкі-паша паведаміў, што вынішчыў усіх паўстанцаў і зрабіў так, каб такая сытуацыя ў Турэччыне больш паўтарылася[7].
У 1912—1913 гадах узначальваў Вардарскую армію Асманскай імпэрыі падчас Першай балканскай вайны. Выконваючы наказы Назіма-пашы, начальніка штабу армій Асманскай імпэрыі, Зэкі-паша разпачаў бітву пад Куманавым[8], але з-за правалаў на флянгах і немагчымасьцю падавіць сэрбскую артылерыю пацярпеў паразу, а ўся яго армія была разгромлена[9]. Падчас адыходу, адзін салдат гневаючыся пасспрабаваў забіць камандзіра, што толькі ўзмацніла перапуд сярод туркаў[10]. Уся Вардарская армія, якая складалася з 7-га корпусу Фэтхі-пашы, 6-га корпусу Джавіда-пашы і 5-га корпусу Кара Саіда-пашы, адышлі ў Монасьцір (цяпер Біталу)[11]. Зэкі-паша, заняў абарончыя пазыцыі на Аблокавых вышынях на паўночным-захадзе ад гораду, але прайграў і апошнюю бітву, не даўшы рады сэрбскай артылерыі і пяхоце (быў забіты Фэтхі-паша)[12].
21 лістапада 1914 году Зэкі-паша быў прызначаны ад’ютантам пры імпэратары Нямеччыны Вільгельме II і накіраваўся ў Нямеччыну, але пасьля капітуляцыі Нямеччыны вярнуўся ў Стамбул і працягваў службу ў якасьці Начальніка Генэральнага штабу з 23 кастрычніка 1920 да 1 лістапада 1922 году. Звольніўся з войска ў 1923 годзе і рэшту жыцьця пражыў у Стамбуле.