Zephyrinus | |
![]() | |
Пачатак папства | 199 |
---|---|
Канец папства | 20 сьнежня 217 |
Папярэднік | Віктар I |
Наступнік | Калікст I |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Зэфэнія |
Нарадзіўся | невядома Рым, Рымская імпэрыя |
Памёр | 20 сьнежня 217 Рым, Рымская імпэрыя |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Сьвяты́ | |
Дзень памяці | 20 сьнежня |
Зэфірын (па-лацінску: Zephyrinus; ?, Рым, Рымская імпэрыя — 20 сьнежня 217, Рым, Рымская імпэрыя) — біскуп рымскі (199—217), хрысьціянскі сьвяты. Змагаўся зь ерасямі і бараніў боскасьць Хрыста.
Цягам 17-гадовага знаходжаньня Зэфірына на пасадзе маладая Царква перажывала перасьлед ад імпэратара Сэвэруса да ягонага скону ў 211 року. У 202 або 203 року ён выдаў эдыкт, які забараняў навяртаньне ў хрысьціянства.
Паводле сьв. Аптатуса, Зэфірыну таксама даводзілася супрацьстаяць ерасям і апастасіям, галоўным чынам з Маркіёнам, Праксеясам, Валенцінам і мантаністамі[2].
За сваю веру ня стаў фізычным мучанікам, аднак за свае душэўныя і духоўныя пакуты ў часе пантыфікату прызнаны мучанікам; гэты тытул быў зьняты праз 132 гады пасьля ягонай сьмерці[3].
У XIII стагодзьдзі ў агульны рымскі каляндар быў уведзены памятны дзень Папы і мучаніка сьвятога Зэфірына, які адзначаўся 26 жніўня. У 1969 року ўспамін быў скасаваны, паколькі Зэфірын не зьяўляецца мучанікам і памёр не 26 жніўня[4], а 20 сьнежня[5].