К. Люі Лейпальт | |
C. Louis Leipoldt | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Крыстыян Фрэдэрык Люі Лейпальт |
Нарадзіўся | 28 сьнежня 1880 Ворчэстэр, ПАР |
Памёр | 12 красавіка 1947 Кейптаўн |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэзія |
Мова | афрыкаанс[1] і ангельская мова[1] |
К. Люі Лейпальт (па-афрыкаанс: C. Louis Leipoldt; 28 сьнежня 1880 — 12 красавіка 1947) — паўднёваафрыканскі паэт, які пісаў на афрыкаанс.
Акрамя паэтычных твораў, Люі Лейпальт пісаў навэлі, п’есы, апавяданьні, дзіцячыя кнігі, кнігі па кулінарыі і вёў падарожную кніжку. Ён лічыцца адным з найвыбітнейшых паэтаў-«афрыканэраў». Паўднёваафрыканскі паэт і драматург Дырк Опэрман казаў пра Люі Лейпальта як пра «самага рознабаковага нашага паэта»[2].
Нарадзіўся 28 сьнежня 1880 у Ворчэстэры, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Сын прапаведніка Крыстыяна Фрыдрыха Лейпальта. Ягоная маці Ганна Мэта Крыстыяна Эселен (афр. Anna Meta Christiana Esselen) была дачкой райнскага місіянэра. Адукацыя была збольшага хатняя. За часам Другой англа-бурскай вайны працаваў карэспандэнтам. У 1902—1907 выкладаў мэдыцыну ў Лёндане і пасьля падарожнічаў па Эўропе, Амэрыцы і Ост-Індыі. З гэтага часу ён працаваў на розных работах, уключаючы работу школьнага настаўніка. У 1923 годзе часова вяртаецца да журналісцкай працы, але ў 1925 годзе асядае ў Кейптаўне і працуе пэдыятрам. К. Люі Лейпальт ніколі не жаніўся. Памёр у Кейптаўне, але праз сваю шчырую любоў да Гантама — жывапіснага горнага мястэчка на поўнач ад Кейптаўну — ягоны прах спачыў у Пакуіс Пасе (Pakhuis Pass) ля Кланўільяму.