Каардынаты: 55°51′23″ пн. ш. 49°2′15″ у. д. / 55.85639° пн. ш. 49.0375° у. д.
«Казанскі верталётны завод» | |
рас. «Казанский вертолётный завод» | |
Тып | публічнае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 4 верасьня 1940 (84 гады таму) |
Заснавальнікі | Народны камісарыят авіяцыйнай прамысловасьці СССР |
Краіна | Расея |
Разьмяшчэньне | Татарстан |
Адрас | Казань, Авіябудаўнічы раён, Тэцэўская вул., д. 14[1] |
Ключавыя фігуры | Юры Пустаўгараў[2] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | верталёт |
Абарачэньне | ▼25 253,5 млн рас.руб.[3] (2016 г.; $415,628 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | ▼416,837 млн рас.руб. (2016 г.; $6,86 млн) |
Чысты прыбытак | ▼129,9 млн рас.руб. (2016 г.; $2,137 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 7000 (2013 г.) |
Матчына кампанія | АТ «Верталёты Расеі» (Масква) |
Аўдытар | ТАА «Фінансавыя і бухгальтарскія кансультанты» (Масква)[4] |
«Каза́нскі верталё́тны заво́д» — дзяржаўнае авіябудаўнічае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў верасьні 1940 году ў якасьці «Ленінградзкага авіязаводу № 387».
З 1941 году месьціцца ў Казані (Татарстан). На 2019 год ПАТ «Казанскі верталётны завод» выпускала 3 мадэлі верталётаў:
4 верасьня 1940 году Народны камісарыят авіяцыйнай прамысловасьці СССР зацьвердзіў Загад аб стварэньні «Ленінградзкага авіяцыйнага заводу № 387» (Расейская СФСР). Улетку 1941 году авіязавод вывезьлі ў Казань (Татарская АССР) у сувязі зь нямецкай блякадай Ленінграда, дзе аб’ядналі з заводам абозных дэталяў № 169. Падчас Нямецка-савецкай вайны прадпрыемства вырабіла каля 10 500 біплянаў «По-2», што склала 10 % выпушчаных у СССР баявых самалётаў. У 1947—1951 гадах на заводзе выпусьцілі звыш 9000 самаходных камбайнаў «Сталінец-4», якія былі першымі ў СССР. У 1951 годзе «Казанскі верталётны завод» пачаў вырабляць верталёты «Мі-1», якія сталі першымі сэрыйнымі ў СССР. У 1950—1960-х гадах выпускаў верталёты «Мі-4», што былі першымі пастаўленымі за мяжу. З 1965 году пачаў вырабляць верталёты «Мі-8», якія сталі найбольш пашыранымі. У 1976—2016 гадах «Казанскі верталётны завод» выпускаў марскі верталёт-амфібію «Мі-14». У 1980 годзе пачалі вырабляць мадыфікаваны верталёт «Мі-17» зь сілавой устаноўкай на 2 рухавікі ТВЗ-117. У 1993 годзе «Казанскі верталётны завод» пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У 1999 годзе сталі выпускаць верталёт «Ансат» (з тат. лёгкі). У 2007 годзе «Казанскі верталётны завод» увайшоў у склад холдынга «Верталёты Расеі» (Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, раён Замаскварэчча)[10].
У 2018 годзе пад заказ Міністэрства абароны Расеі пачалі выпускаць верталёт «Мі-38», прыдатны для безангарнага захоўваньня. Ад заснаваньня да 2019 году на заводзе выпусьцілі звыш 12 000 верталётаў[11].
![]() |
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |