Казларог (знак задыяку)

Знак Пэрыяд (прыкладна)
Авен 21 сакавіка — 20 красавіка
Цялец 21 красавіка — 20 траўня
Блізьняты 21 траўня — 21 чэрвеня
Рак 22 чэрвеня — 22 ліпеня
Леў 23 ліпеня — 23 жніўня
Панна 24 жніўня — 23 верасьня
Шалі 24 верасьня — 23 кастрычніка
Скарпіён 24 кастрычніка — 22 лістапада
Стралец 23 лістапада — 21 сьнежня
Казларог 22 сьнежня — 20 студзеня
Вадаліў 21 студзеня — 20 лютага
Рыбы 21 лютага — 20 сакавіка
Знак Казярогу
Знак Казярогу

Казларо́г — з 22 сьнежня па 20 студзеня. Астролягі лічаць, што людзі, якія нарадзіліся пад знакам Казларогу, валодаюць развітым пачуцьцём доўгу, вельмі разважлівыя, надзейныя, працавітыя і сур’ёзныя. Клапоцячыся аб сучаснасьці, Казларогі выкормліваюць будучыню. Знак Казларогу сімвалізуе ўрадлівасьць, багацьце, плённасьць саюзу зямлі і вады.

Астролягі лічаць, што больш за ўсё шанцуе Казларогам у зносінах з Паннамі і Цялятамі, а горш за ўсё сумяшчальнасьць з Шалямі і Авенамі.