Казэма́т (па-француску: casemate ад па-італьянску: casamatta «пакой з тоўстымі сьценамі») — памяшканьне ў закрытых фартыфікацыйных збудаваньнях, што абараняе людзей ад ўзьдзеяньня агнявых сродкаў праціўніка.
Таксама: У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. на вайсковых карабляхказэматам называлі браніраванае закрытае памяшканьне для ўсталяваньня гармат і захоўваньня боепрыпасаў. У 20 ст. казематы выйшлі з ужытку на ваенных караблях.
Фартыфікацыйныя казематы падзяляюцца на баявыя, назіральныя, жылыя, снарадныя і інш. Сучасныя фартыфікацыйныя збудаваньні, якія маюць казематы, называюцца казэматаванымі (па-расейску: казематированные).
Першыя абарончыя казематы зьявіліся ў 16 ст., найбольш распаўсюдзіліся ў канцы 18 — пач. 19 ст.
Каземат на корабле(недаступная спасылка) // Военная энциклопедия: [В 18 т.] / Под ред. В. Ф. Новицкого и др. — СПб.: Т-во И. Д. Сытина, 1911—1915. (рас.)
Каземат // Плужников В. И. Термины российского архитектурного наследия от А до Я, а также Термины геральдики, Древнерусские религиозные монограммы, Расшифровки дат: Словарь-глоссарий — М.: «Искусство», 1995. (рас.)