Казяльцовыя | |
![]() Ranunculus acris — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Казяльцовакветныя (Ranunculales) |
Сямейства | Казяльцовыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ranunculaceae Juss. | |
Казяльцовыя (Ranunculaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 43 роды і 2346 відаў[1].
Прадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя або шматгадовыя травы, часта карэнішчавыя, хмызьнякі або ліяны. Лісьце звычайна прыкаранёвае і сьцяблёвае, чарговае або часам супратыўнае, рэдка ў кольцах, простае або складанае, суцэльнае або падзеленае, прылісткі прысутныя або адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя; чашалісьцікаў 3–6(20); пялёсткаў 0–26; тычачак 5–шмат. Плод — сямянка, лісьцянка, радзей каробачка, ягада. Насеньне ад 1 да шмат[2][3].
Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, у асноўным ва ўмераных зонах[2][3][4].
![]() |
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |