Казімер Чартарыйскі | |
Герб «Пагоня» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 красавіка 1674 |
Памёр | 31 жніўня 1741 |
Род | Чартарыйскія |
Бацькі | Міхал Юры Чартарыйскі Яна Вэраніка з Алендзкіх |
Жонка | Ізабэла Альжбета з Морштынаў |
Дзеці | Міхал Фрыдэрык, Аўгуст Аляксандар, Канстанцыя, Людвіка Альжбета, Тэадор Казімер |
Дзейнасьць | палітык |
Казімер Чартарыйскі (4 красавіка 1674, Варшава — 31 жніўня 1741) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы (1699—1707 і 1709—1712), падскарбі (1707—1709) і падканцлер вялікі літоўскі (1712—1724), кашталян віленскі (з 1724). Кавалер ордэна Белага Арла (1730).
Князь на Клявані і Жукаве. Быў старостам крамянецкім, вяліскім і ўсьвяцкім староствы.
Паходзіў з княскага роду Чартарыйскіх гербу «Пагоня», сын Міхала Юрыя і Яны Вэранікі з Алендзкіх.
У часы бескаралеўя 1696—1697 гадоў быў прыхільнікам францускага кандыдата на сталец прынца Франсуа Люі дэ Канці. У 1706 годзе перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага (ад якога атрымаў урад падскарбія), потым супрацоўнічаў з Аўгустам Моцным. Па ягонай сьмерці (1733 год) зноў прыхільнік кандыдатуры Станіслава Ляшчынскага. Трапіў у палон да войскаў Аўгуста Саса, але пагадзіўся з новым каралём.
У 1730-я гады ўтварыў магнацкую групоўку Чартарыйскіх і зьвязаных зь імі іных родаў («фамілію»), якая разьлічвала на дапамогу Расеі, каб умацаваць дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай[1].
Ажаніўся ў 1693 годзе з Ізабэлай Альжбетай (1671—1758), дачкой Яна Андрэя Морштына. У шлюбе нарадзіліся дзеці: