Какаін

Парашок какаіну
Хімічная формула какаіну
Крэк

Какаін (на слэнгу: кокс, какос, кока, сьняжок, першы, орт, корс, сі, арэх) — алькалёід, наркотык, вырабляны зь лісьця кокі (Erythroxylon coca) — расьліны, распаўсюджанай у Паўднёвай Амэрыцы.

Сустракаецца ў выглядзе белага парашка або пасты. Аказвае эфэкт анэстэзіі, перашкаджаючы перадачы інфармацыі ад адной нэрвовай клеткі іншай. Горкі на густ, выклікае заняменьне языка й дзёснаў пры спробе «на язык».

C17H21NO4

Фізычныя ўласьцівасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Вонкавы выгляд — белы парашок
  • Тэмпэратура плаўленьня чыстага какаіну — 195 °C
  • pKb (15 °C) — 5,59
  • Рашчыняльнасьць у вадзе — мала распушчальны
  • Рашчыняльнасьць у бэнзоле — распушчальны

Са старажытных часоў ужываўся ў якасьці псыхастымулятара індзейцамі Паўднёвай Амэрыкі (ужываўся ў выглядзе лісьцьеў кокі). У пачатку XX стагодзьдзя ў Эўропе актыўна выкарыстоўваўся як мясцовы анэстэтык, у прыватнасьці быў папулярны як сродак ад зубнога болю; у Маскве германскі какаін прадаваўся ў зялейнях па рублю скрыначка. Часта какаін дадавалі ў стравы як заправу і сыпалі ў віны. У Конан Дойла Шэрлак Голмз ужывае какаін у ампулах. Значную папулярнасьць як наркотык какаін атрымаў у 1910-я гады, у тым ліку пасьля ўвядзеньня ў Расеі сухога закона (1914); аб ужываньні какаіну ў гады Першай сусьветнай вайны і рэвалюцыі пісалі ў сваіх успамінах Аляксандар Вертынскі і іншыя дзеячы тагачаснае багемы. Пасьля прызнаньня яго здольнасьці выклікаць наркатычную залежнасьць быў забаронены для медыцынскага ўжываньня. Расшыфроўка яго хімічнай структуры стала штуршком да сынтэзу такіх вядомых мясцовых анэстэтыкаў, як анэстэзін, навакаін і інш.

Какаін пачынае працаваць практычна імгненна — адразу пасьля таго як парашок трапляе на глейкаватую носу, надыходзіць «прыход» — пошуг кайфу. Рэзка падвышаецца рухальная актыўнасьць, мозаг «хутчэй» цяміць, назіраецца агульны ўздым душэўных і фізычных сілаў.

Пазытыўныя

  • адчуваньне эйфарыі;
  • уздым настрою;
  • павялічэньне працаздольнасьці;
  • самаўпэўненасьць.

Нэгатыўныя

  • Какаін зьяўляецца судзіназвужальным сродкам, гэта значыць ён скарачае крывяносныя судзіны. Ён падвышае частату дыханьня і тэмпэратуру цела і душыць ванітавы рэфлекс. Пры высокіх дозах можа выклікаць трэмар (дрыгаценьне рук) і сутаргі. Гэтыя стымуляцыйныя эфэкты могуць прывесьці да пашкоджаньня цэнтральнае нэрвовае сыстэмы, што выклікае прыгнёт дыханьня і/або прыпынак сэрца ды можа прывесьці да сьмяротнага зыходу.
  • Пасьля шматкратнага ўзьдзеяньня какаіну на вызначаныя вобласьці лімбічнае сыстэмы (групы структур галаўнога мозгу, зьвязаныя з эмоцыямі і матывацыяй) спажыўцы какаіну робяцца больш падвержаныя прыступам, якія нагадваюць эпілептычныя прыпадкі.
  • Какаін выклікае значную страту апэтыту, што прыводзіць да сур’ёзнае страты вагі і дысбалянсу пажыўных рэчываў.
  • Ужываньне какаіну выклікае парушэньні сну.
  • Сымптомы какаінавага псыхозу звычайна ўключаюць параною, манію перасьледу, глядзельныя, слыхавыя і датыкальныя галюцынацыі, дэпрэсію і страту матывацыі.
  • Пры ўвядзеньні какаіну праз нос адбываецца звужэньне крывяносных судзін; гэта можа зьявіцца чыньнікам ятрасьці і пашкоджаньня глейкаватае абалонкі, таму пры сумесным ужываньні какаіну праз нос ёсьць рызыка заражэньня гепатытам праз агульную трубку.
  • Калі какаін спажываецца нутравенна, выкарыстаньне чужых шпрыцоў можа прывесьці да наступных інфэкцый і захворваньняў: ВІЧ/СНІД, гепатыты, заражэньне крыві, ятрасьць сардэчнага высьціланьня і кляпанаў.
  • Паленьне какаінавае пасты выклікае наступныя сур’ёзныя ўскладненьні: бранхіты, працяглы кашаль, затуманены зрок і парушэньне цыркуляцыі лёгкіх.
  • Хранічнае і некантралюемае спажываньне какаіну прыводзіць да дэпрэсій, нэрвовасьці і іншых псыхалягічных праблемаў. Нягледзячы на тое, што нават пры доўгім спажываньні какаін можа не выклікаць сындрому адмены, спажывальнікі часта ня могуць ад яго адмовіцца, пакуль ён увесь не вычарпаецца.

У сувязі з падвышанае пры спажываньні какаіну нагрузкай на сэрца людзі з сардэчнымі праблемамі, гіпэртэнзіяй або сардэчна-судзінкавымі захворваньнямі, больш схільныя рызыцы перадазоўкі са сьмяротным зыходам. Адзначаюцца рэдкія выпадкі кровазьліцьця ў мозаг, выкліканыя рэзкім падвышэньнем крывянага ціску.

Залежнасьць і іншыя небясьпекі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Доўгае ўжываньне какаіну выклікае параною, глухату, трызьненьне, парушэньне страваваньня і некантралюемыя канвульсіі. Акрамя таго, вялізарна верагоднасьць праблемаў з глейкаватае носу або ацьвярдзеньне венаў. Спыненьне ўжываньня прыводзіць да ломцы.

Крэк — таньнейшая вэрсія какаіну, якую паляць. Какаін карыстаўся попытам толькі ў багатых людзей, бо каштуе вельмі дорага (кошты даволі моцна вар’ююцца ў залежнасьці ад месца продажу, нахабства прадаўца, ды якасьці прадукту), таму наркабароны вынайшлі яго таньнейшую вэрсію. Крэк атрымлівалі зьмешваньнем какаіну, харчовых шчолачных раствораў і вады, пасьля чаго сумесь высушвалі або выпарвалі. Крэк стаў масавай зьявай у трушчобах такіх гарадоў, як Нью-Ёрк і Амстэрдам. Свой назоў (Crack-трэск, храбусьценьне) наркотык атрымаў з-за патрэскваньня пры паленьні. Эфэкт эўфарыі, у адрозьненьне ад какаіну (20 хвілінаў — 1 гадзіна) у крэка працягваўся 15—20 хвілінаў, пасьля чаго арганізм пачынаў патрабаваць наступную дозу. Калі пры назальным ужываньні какаіну наркотык усмоктваўся ў кроў вельмі павольна, то пры паленьні наркотык усмоктваўся фактычна імгненна. Наркаманы, якія паляць крэк, завуць сябе крэкерамі, а прытоны, дзе паляць крэк, завуцца «Крэк-Хаўсамі» (Crack-House).

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэмпэратуры плаўленьня какаіну мяркуюць пра ягоную чысьціню. Тэмпэратура плаўленьня «бруднага» наркотыку складае 95—98 °C. Лічыцца, што какаін лепшай якасьці плавіцца пры тэмпэратурах у 140 °C і вышэйшых.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]