Каларада Эвэланш | |
Дывізіён | Цэнтральны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Дэнвэр, Каларада |
Заснаваны | 1972 |
Стадыён | Pepsi Center |
Колеры |
Бардовы, сіні, чорны, срэбны і белы |
Гісторыя |
Ранейшыя назвы: * Квэбэк Нордыкс (1972—1995) |
Афіцыйны сайт | nhl.com/avalanche/ (анг.) |
Калара́да Э́вэланш (па-ангельску: Colorado Avalanche) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Дэнвэр, штат Каларада, ЗША. Клюб быў закладзены ў 1972 годзе ў канадзкім Квэбэку пад назовам «Квэбэк Нордыкс» і першапачаткова спаборнічаў у першынстве Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). У 1979 годзе франшыза далучылася да НХЛ у выніку ліквідацыі СХА. Пасьля сэзону 1994—1995 гадоў каманда была прададзеная камандзе COMSAT, у выніку чаго клюб пераехаў у Дэнвэр. Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі — у 1996 і 2001 гадах.
«Квэбэк Нордыкс» быў адным з арыгінальных клюбаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА), калі гэтая ліга запачаткавала сваю дзейнасьць у 1972 годзе. Спачатку плянавалася, што клюб будзе створаны ў Сан-Францыска, але яшчэ да пачатку ўступнага сэзону франшыза пераехала ў Квэбэк[1]. Цягам сямі сэзонаў у СХА «Нордыкс» аднойчы гулялі ў фінале ў 1975 годзе[2]. У 1979 годзе пасьля ліквідацыі лігі, «Нордыкс» поруч з «Эдмантан Ойлерз», «Гартфард Ўэйлерз» і «Вініпэг Джэтс» далучыліся да Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ)[3].
У 1980-я гады каманда часьцяком трапляла ў плэй-оф, але з 1988 году вынікі клюбу пачалі пагаршацца. Гэтак у сэзоны паміж 1987—1988 і 1991—1992 гадоў кожны сэзон «Нордыкс» сканчвалі розыгрыш на апошнім месцы ў лізе. У сэзоне 1989—1990 гадоў квэбэкцы здабылі ўсяго 12 перамог, які быў найгоршым вынікам каманда за ўсе гады[4]. Аднак, пры такім стане рэчаў «Нордыкс» тройчы рабіў выбар першым на драфце НХЛ. Дзякуючы гэтаму клюб прыцягнуў у сваю каманду Матса Сундына ў 1989 годзе, Оўэна Нолана ў 1990 годзе ды Эрыка Ліндраса ў 1991 годзе[5][6].
Ліндрас даў зразумець, што ня хоча гуляць за квэбэкцаў[7]. Гулец нават не апранаў клюбны швэдар на прэсавай канфэрэнцыі, трымаючы яго толькі ў руках[8]. Як хакеісту парадзіла маці, ён адмовіўся складаць працоўную дамову і ў выніку прапусьціў сэзон. Аднак, клюб саступіў, бо 30 чэрвеня 1992 году хакеіст быў перададзены ў «Філадэлфію Флаерз» у абмен на пяць хакеістаў, правы на швэдзкага маладога гульца Пэтэра Форсбэрга, два выбары ў першым раўндзе драфтаў і 15 мільёнаў даляраў[9]. Такая ўгода зь Ліндрасам ператварыла «Нордыкс» на прэтэндэнта на выхад у плэй-оф. Гэтак і атрымалася, бо клюб упершыню за шмат гадоў прабіўся ў плэй-оф у сэзоне 1992—1993 гадоў[10].
У той час як у гульнявым складніку дружына мела посьпехі, фінансавы складнік пагоршыўся. Горад Квэбэк быў самым маленькім рынкам у НХЛ[11], а зьмяненьне фінансавых умоваў, якія пачалі зьмяняцца напачатку 1990-х гадоў, яшчэ больш ускладніла жыцьцё клюбу. У 1995 годзе ўладальнік каманды Марсэль Абют запрасіў дапамогу ў правінцыйнага ўраду Квэбэку[12]. Выратаваць каманду не выпала, таму ў траўні 1995 году кампанія COMSAT абвесьціла аб пагадненьні аб набыцьці каманды[13]. Угода афіцыйна была ўкладзеная 1 ліпеня 1995 году. Клюб пераехаў у Дэнвэр, зьмяніўшы назоў на «Каларада Эвэланш».
Паводле стану на 4 лютага 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
40 | Аляксандар Георгіеў | 10.02.1996 | 50 | Іван Прасьветаў | 05.03.1999 | ||
60 | Юстус Анунэн | 11.03.2000 | |||||
Абаронцы | |||||||
3 | Джэк Джонсан | 13.01.1987 | 4 | Боўэн Байрам | 13.06.2001 | ||
7 | Дэвон Тэйўз | 21.02.1994 | 8 | Кейл Макар | 30.10.1998 | ||
42 | Джош Мэнсан | 07.10.1991 | 49 | Самюэль Жырар | 12.05.1998 | ||
56 | Кэртыс Макдэрмід | 25.03.1994 | 82 | Калеб Джонз | 06.06.1997 | ||
Нападнікі | |||||||
9 | Зак Парызэ | 28.07.1984 | 11 | Эндру Кагліяна | 14.06.1987 | ||
12 | Раян Джогэнсэн | 31.07.1992 | 20 | Рос Колтан | 11.09.1996 | ||
22 | Фрэдрык Уляфсан | 27.05.1996 | 25 | Логан О’Конар | 14.08.1996 | ||
27 | Жанатан Друан | 28.03.1995 | 28 | Майлз Ўуд | 13.09.1995 | ||
29 | Натан Макінан | 01.09.1995 | 62 | Артуры Лехканэн | 04.07.1995 | ||
94 | Ёэл Ківіранта | 23.03.1996 | 96 | Міка Рантанэн | 29.10.1996 |
Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Арызона Каётыз ·
Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз