Калмыцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Калмыцкая Самаўрадчая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
па-калмыцку: Хальмг Автономн Советск Социалистическ Республик

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна СССР
Статус аўтаномная рэспубліка
Уваходзіць у РСФСР
Адміністрацыйны цэнтар Эліста
Улучае 13 раёнаў (з 1977 року)
Найбуйнейшыя гарады Эліста, Касьпійскі, Гарадавікоўск
Дата ўтварэньня 1935 / 1958
Дата скасаваньня 1943 (1947[1]) / 1991
Афіцыйныя мовы калмыцкая, расейская
Насельніцтва (1989) 322 589[2]
Нацыянальны склад калмыкі, расейцы і інш.
Плошча 74 731 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · найніжэйшы пункт

 222 м
 -28 м
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Калмы́цкая Аўтано́мная Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (Калмы́цкая АССР, па-калмыцку: Хальмг Автономи Советск Социалистическ Республик) — аўтаномная рэспубліка ў складзе РСФСР, што існавала зь перапынкамі ў 1935—1947 ды 1958—1991 рокамі. У траўні 1991 року была ператвораная ў Калмыцкую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, а ў лютым 1992 року — у Рэспубліку Калмыкію — Хальмґ Тангч.

Калмыцкая АССР была ўтвораная на падставе пастановы Прэзыдыюму ЦВК ад 20 кастрычніка 1935 року шляхам пераўтварэньня аднайменнае аўтаномнае вобласьці. Прыняцьце рашэньня было прымеркаванае да 15-рочча Калмыцкае аўтаномнае вобласьці, ґрунтавалася буйнымі посьпехамі ў эканамічным і культурным будаўніцтве, падрыхтоўкаю нацыянальных кадраў, здольных кіраваць сацыялістычнаю гаспадаркаю й культурным будаўніцтвам рэспублікі. 20 лютага 1936 року адбыўся I рэспубліканскі зьезд Радаў Калмыцкае АССР[3].

У 1937 годзе была прынятая Канстытуцыя Калмыцкае АССР[4]. Пастановаю УЦВК ад 24.01.1938 року «Пра ўтварэньне новых улусаў (раёнаў) у Калмыцкай АССР» былі ўтвораныя Яшалцінскі (у выніку разузбуйненьня Заходняга ўлусу), Юсьцінскі (у выніку разузбуйненьня Прыволскага ўлусу), Улан-Хольскі ўлус (за рахунак разузбуйненьня Долбанскага й Лаганскага ўлусаў), Прыюцінскі й Троіцкі (за рахунак ліквідацыі Цэнтральнага ўлусу), Мала-Дзярбетаўскі й Кетчанераўскі ўлусы (за рахунак разузбуйненьня Сарпінскага ўлусу)[5].

У 1939 годзе агульная колькасьць насельніцтва Калмыцкае АССР склала 179,4 тыс. чалавек[6].

Нацыянальны склад, 1939 рок (па раёнах і м. Элісьце)[7]
Народ Эліста Долбанскі раён Заходні раён Кетчанераўскі раён Лаганскі раён Мала-Дзярбетаўскі раён Прыволскі раён Прыюцінскі раён Сарпінскі раён Троіцкі раён Улан-Хольскі раён Чарна-зямельскі раён Юсьцінскі раён Яшалцінскі раён
Калмыкі 3 494 (20,4%) 8 297 (33,3%) 3 982 (35%) 10 545 (81%) 9 113 (47,5%) 7 861 (40,6%) 10 100 (61,8%) 8 638 (47,6%) 4299 (34%) 6 046 (51,4%) 12 875 (79%) 10 906 (69,1%) 8 218 (93,8%) 3 543 (20,3%)
Расейцы 13 074 (76,3%) 15 548 (62,4%) 6 205 (54,5%) 2 214 (17,2%) 9 004 (46,7%) 11 286 (58,6%) 4 178 (25,5%) 8 638 (51,2%) 8 191 (64,6%) 5 544 (47,1%) 2 427 (14,6%) 3 915 (24,8%) 469 (5,4%) 10 121 (57,9%)
Казахі 242 (1%) 712 (3,7%) 909 (5,6%) 510 (3,1%) 207 (1,3%)
Татары 603 (2,4%) 154 (0,8%) 1 018 (6,2%) 304 (1,9%)
Немцы 971 (8,5%) 2 979 (17%)
Грузіны 447 (2,8%)
Эстонцы 425 (2,4%)
Украінцы 187 (1,1%) 106 (0,7%)
Усяго 17 128 24 919 11 387 12 875 19 171 19 360 16 348 16 877 12 629 11 745 16 228 15 777 8 751 17 480
Паказаныя народы з колькасьцю больш за 100 чалавек

Калмыцкая АССР у пэрыяд Нямецка-савецкае вайны. Ліквідацыя АССР

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У рокі Нямецка-савецкае вайны частка Калмыцкае АССР была часова акупаваная нямецка-румынскімі войскамі.

10 жніўня 1942 гады немцы занялі райцэнтар Прыютнае, а 12 жніўня — Элісту. У акупаванай Элісьце было разьмешчаны адмысловы нямецкі падразьдзел для барацьбы з савецкімі партызанамі й выведна-дывэрсійнымі ґрупамі, якое ўзначальвалася палкоўнікам Ўольфам, пачалося стварэньне ўзброеных ахоўна-паліцыянцкіх фармаваньняў зь мясцовых мешканцаў. Сфармаваныя зь мясцовых мешканцаў узброеныя фармаваньні ўжываліся немцамі для аховы аб’ектаў, нясеньня патрульнае службы, аховы флянґаў нямецкіх падразьдзелаў, вядзеньня выведкі й назіраньня, барацьбы з савецкімі партызанамі й выведна-дывэрсійнымі ґрупамі[8], пазьнейша быў сфармаваны Калмыцкі кавалерыйскі корпус.

На акупаванай тэрыторыі Калмыцкае АССР разгарнуўся партызанскі рух.

19 лістапада 1942 року савецкія войскі перайшлі ў наступ.

21 лістапада 1942 року была вызваленая Хулхута, 27 сьнежня — Яшкуль. 1 студзеня 1943 року ўдарная ґрупа 28-е арміі авалодала Элістою й выйшла на мяжу Рамонтнае — Прыютнае, дзе злучылася з часткамі 51-е арміі. У хуткім часе была вызваленая ўся тэрыторыя рэспублікі. У пэрыяд акупацыі была разбураная сталіца рэспублікі Эліста і ўлусные цэнтры, гаспадаркі, 124 калгасаў, 10 саўгасаў ды 14 МТС, грамадзкія будынкі, майстэрні і збудаваньні, школы, лякарні, клюбы й дамы культуры. Насельніцтва рэспублікі пачало аднаўленьне разбуранае гаспадаркі. Ужо да восені 1943 року колькасьць гаспадаркаў і прадпрыемстваў рэспублікі амаль дасягнула даваеннае лічбы: працавала 142 калгасы, 17 МТС, 13 саўгасаў, 53 прадпрыемствы мясцовае прамысловасьці й прамысловае каапэрацыі[9].

Узброеныя банды, сярод якіх былі былыя паліцыянты, леґіянэры й дэзэртыры, працягвалі дзейнічаць на тэрыторыі Калмыкіі пасьля адступу нямецкіх войскаў[10][11]. Да канца сьнежня 1943 року гэтыя ґрупы былі ў асноўным зьліквідаваныя, працягвалі дзейнічаць толькі 4 ґрупы агульнаю колькасьцю ў 17 чалавек[12].

У адпаведнасьці з Загадам Прэзыдыюма ВР СССР ад 27 сьнежня 1943 року «Пра ліквідацыю Калмыцкае АССР і стварэньні Астраханскае вобласьці ў складзе РСФСР» рэспубліка была скасаваная. Калмыцкае насельніцтва ў хадзе апэрацыі «Ўлусы» напрыканцы 1943 — пачатку 1944 року было дэпартаванае ва ўсходнія раёны краіны па абвінавачваньні ў супрацоўі з гітлераўцамі і здрадзе інтарэсаў Бацькаўшчыны[13]. Тэрыторыя рэспублікі была падзелена між Стаўрапольскім краем, Астраханскаю, Растоўскаю й Сталінградзкаю вобласьцямі, а сталіца — места Эліста перайменаваная ў Стэпавы.

25 лютага 1947 року Вярхоўная Рада СССР выдаліла згадку пра аўтаномію з арт. 22 Канстытуцыі СССР[14].

Аднаўленьне нацыянальнае аўтаноміі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле рашэньняў XX зьезду КПСС Вярхоўная Рада СССР на шостай сэсіі ў лютым 1957 року зацьвердзіў Загад Прэзыдыюму Вярхоўнае Рады Саюза ССР ад 9 студзеня 1957 року «Пра ўтварэньне Калмыцкае аўтаномнае вобласьці ў складзе РСФСР»[15].

Калмыцкая аўтаномная вобласьць стваралася зрэзанаю ад ранейшае тэрыторыі, якая была да рэпрэсіяў: частка тэрыторыі заставалася ў складзе Астраханскае вобласьці й Стаўрапольскага краю па цяперашні час. Вобласьць аднаўлялася ў зьмененым складзе (10 вясковых раёнаў — Заходні, Яшалцінскі, Прыютненскі, Сарпінскі, Прыозёрны, Цаліны, Касьпійскі, Яшкульскі, Юсьцінскі, Чарназямельскі) з цэнтрам у Элісьце (якой вярнулі папярэднюю назву). Агульная плошча была роўная 75,9 тыс. кв. км. Цягам 1957—1959 рокаў з розных раёнаў Сыбіры, Сярэдняе Азіі й Казахстану ў родныя стэпы вярнулася 18 158 сем’яў (72 665 чалавек)[15].

29 ліпеня 1958 року Прэзыдыюм Вярхоўнае Рады СССР прыняў рашэньне пра пераўтварэньне аўтаномнае вобласьці ў аўтаномную рэспубліку[16]. Насельніцтва (паводле перапісу 1959) склала 184,9 тыс. чалавек. 28 кастрычніка 1958 року ў Элісьце ва ўрачыстым становішчы адкрылася першая сэсія Вярхоўнае Рады Калмыцкае АССР[15]. 25 сьнежня таго ж року ў арт. 22 Канстытуцыі СССР 1936 року была вернутая згадка пра аўтаномію[17], а праз 2 дні згадка пра Калмыцкую АССР была зноў улучаная ў арт. 14 Канстытуцыі РСФСР 1937 года[18].

18 кастрычніка 1990 року Вярхоўная Рада Калмыцкае АССР прыняла Дэклярацыю пра дзяржаўны сувэрэнітэт, у адпаведнасьці зь якою АССР была ператвораная ў Калмыцкую ССР. 24 траўня 1991 року Зьезд народных дэпутатаў РСФСР зацьвердзіў гэтае рашэньне, занясучы папраўку ў арт. 71 Канстытуцыі РСФСР 1978 року[19].

20 лютага 1992 року Вярхоўная Рада Калмыкіі ўсталяваў назву «Рэспубліка Калмыкія — Хальмґ Тангч»[20]. Праз 2 месяцы (21 красавіка) новая назва рэспублікі зацьверджаная Зьездам народных дэпутатаў Расеі[21].

  1. ^ вылучэньне з арт. 22 Канстытуцыі СССР
  2. ^ Демоскоп Weekly - Приложение. Справочник статистических показателей
  3. ^ История Калмыкии
  4. ^ История Калмыкии
  5. ^ Устаревший или неподдерживаемый веб-обозреватель
  6. ^ Калмыцкая Автономная Советская Социалистическая Республика // Демографический энциклопедический словарь / редколл., гл. ред. Д. И. Валентей. М., «Советская энциклопедия», 1985. стр.172-173
  7. ^ Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
  8. ^ Разведшкола № 005 / В. И. Пятницкий; История партизанского движения / И. Г. Старинов. — М., ООО «Издательство АСТ»; Минск, «Харвест», 2005. стр.16-18
  9. ^ История Калмыкии
  10. ^ Разведшкола № 005 / В. И. Пятницкий; История партизанского движения / И. Г. Старинов. — М., ООО «Издательство АСТ»; Минск, «Харвест», 2005. стр.131
  11. ^ В. П. Беляев. В калмыцких степях // Военные контрразведчики. сб., сост. Ю. В. Селиванов. М., Воениздат, 1978. стр.278-288
  12. ^ д.ист. н., проф. К. Н. Максимов. Мифы доктора Долля // «Военно-исторический журнал», № 3, 2011. стр.29-33
  13. ^ История Калмыкии
  14. ^ Закон СССР от 25.02.1947 «Об изменении и дополнении текста Конституции (Основного Закона) СССР» (прекратил действие)
  15. ^ а б в История Калмыкии
  16. ^ Промышленность Ставропольского края в архивных документах (1945—1991 гг.)
  17. ^ Закон СССР от 25 декабря 1958 г. «Об утверждении Указов Президиума Верховного Совета СССР „О переименовании Бурят-Монгольской Автономной Советской Социалистической Республики“ и „О преобразовании Калмыцкой автономной области в Калмыцкую Автономную Советскую Социалистическую Республику“ и о внесении изменений в статью 22 Конституции (Основного Закона) СССР»
  18. ^ Закон РСФСР от 27 декабря 1958 г. «О внесении изменений в статьи 14 и 31 Конституции (Основного Закона) РСФСР»
  19. ^ Закон РСФСР от 24 мая 1991 г. «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) РСФСР»
  20. ^ Информация о Республике Калмыкия — Народный Хурал (Парламент) Республики Калмыкия
  21. ^ Закон Российской Федерации от 21 апреля 1992 года № 2708-I «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) Российской Советской Федеративной Социалистической Республики». Данный закон вступил в силу с момента опубликования в Российской газете 16 мая 1992 года.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]