Калядны вянок — тыповае ўпрыгожваньне ў дамах у перадкалядны час у форме вянка зь яловых галінак з чатырма сьвечкамі, якая замацоўваецца вэртыкальна або ўсталёўваецца на стол. У першы з чатырох тыдняў адвэнту запальваецца першая сьвечка, на наступным тыдні — другая і г. д.
Калядны вянок быў уведзены ў калядныя традыцыі гамбурскім лютэранскім тэолягам Яганам Гінрыхам Віхернам, які ўзяў на выхаваньне некалькіх дзяцей зь сем’яў беднякоў. У Адвэнт дзеці стала пыталіся выхавальніка, калі ж наступяць Каляды. Каб дзеці маглі адлічваць дні да Калядаў, у 1839 годзе Віхерн змайстраваў са старога драўлянага кола вянок, упрыгожаны дзевятнаццаці малымі чырвонымі й чатырма вялікімі белымі сьвечкамі. Кожную раніцу ў гэтым вянку запальвалася адна маленькая свечка, потым па нядзелях дадавалася вялікая сьвечка.
Калядны вянок — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў