Камбрэ | |||||
франц. Cambrai | |||||
Званіца ратушы, на якой Мартын і Мартына адбіваюць гадзіны | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | О-дэ-Франс | ||||
Дэпартамэнт: | Нор | ||||
Кіраўнік: | François-Xavier Villain[d][1] | ||||
Плошча: | 18,12 км² | ||||
Вышыня: | 41—101 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 32 897 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1815,51 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 59400 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°10′33″ пн. ш. 3°14′5″ у. д. / 50.17583° пн. ш. 3.23472° у. д.Каардынаты: 50°10′33″ пн. ш. 3°14′5″ у. д. / 50.17583° пн. ш. 3.23472° у. д. | ||||
Камбрэ на мапе Францыі ![]() ![]() Камбрэ | |||||
![]() | |||||
http://www.villedecambrai.com |
Камбрэ́ (па-француску: Cambrai) — горад на поўначы Францыі, у дэпартамэнце Нор рэгіёну О-дэ-Франс. Насельніцтва на 2014 год — 32 897 чалавек. Горад разьмешчаны на рацэ Шэльдзе за 52 км на поўдзень ад рэгіянальнага цэнтру Лілю і за 160 км на поўнач ад Парыжу. Камбрэ мае багатую гісторыю і, нягледзячы на разбурэньні, здолеў захаваць багатую архітэктурную спадчыну.
Першыя згадкі пра рымскае паселішча Камаракум (Camaracum) адносяцца да сярэдзіны IV стагодзьдзя: у гэты час франкі пачынаюць прасоўвацца на поўдзень, і паселішча набывае важнае стратэгічнае значэньне ў абароне супраць апошніх. Прыкладна ў гэты самы час адбылася і хрысьціянізацыя гэтых мясьцінаў. Каля 445 году паселішчам авалодалі франкі і яно становіцца цэнтрам невялічкага каралеўства, а ў 509 годзе — часткай ужо аб’яднанага Каралеўства франкаў на чале з Хлёдвігам.
У VI стагодзьдзі Камбрэ становіцца цэнтрам біскупства, а ў VII — сапраўдным горадам. У сакавіку 717 году пад Камбрэ адбылася бітва паміж Карлам Мартэлям (дзедам Карла Вялікага) з аднаго боку і Рагенфрэдам (маёрдомам Нэйстрыі) і Хільпэрыкам, якая паклала канец дынастыі Мэравінгаў.
У 843 годзе, паводле Вэрдэнскага дагавору аб падзеле Франскай імпэрыі, Камбрэ апынуўся ў складзе Сярэдняга каралеўства, а ў 925 годзе становіцца часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі. Горад, які рос і багацеў, быў разрабаваны нарманамі ў 850 і 880 гадох, і выцярпеў аблогу вугорцаў у 953 годзе. У 1007 годзе імпэратар Генрых II распаўсюдзіў уладу біскупа на тэрыторыю ўсяго Камбрэзі, і Камбрэ становіцца незалежнай дзяржавай у складзе імпэрыі.
У XIII стагодзьдзі Камбрэ ўваходзіць у г.зв. Ганзу 17-ці гарадоў — хаўрус флямандзкіх гарадоў. У 1339 годзе горад выцярпеў аблогу ангельскага караля Эдуарда III. У XV стагодзьдзі біскупам Камбрэ становіцца Жан Бургундзкі, што ледзь не прывяло да анэксыі Камбрэзі Бургундыяй, але біскуп памёр, і наступным, хто паспрабаваў захапіць горад у 1477 годзе, быў Людовік XI, але гэтая спроба была няўдалай.
У XV—XVII стагодзьдзях Камбрэ становіцца важным цэнтрам музычнай культуры ўсіх Нідэрляндаў.
У XVI стагодзьдзі ў горадзе адбыліся шэраг важных гістарычных падзеяў: у 1508 годзе — падпісаньне Камбрэйскага дагавору, у 1529 годзе — Камбрэйскага міру, у 1556 годзе — Васэльскага замірэньня, а ў 1559 годзе — Като-Камбрэзійскага міру. У 1576 годзе Гішпанскія Нідэрлянды паўсталі супраць караля Філіпа II: нягледзячы на тое, што Камбрэ не падтрымаў паўстанцаў, канфлікт не абыйшоў і яго.
Пачынаючы з 1635 году, калі Францыя абвясьціла вайну Гішпаніі, цэлы шэраг ваенных канфліктаў закрануў і Камбрэ. Французы бралі горад у аблогу ў 1649 і 1657 гадох, але беспасьпяхова. Але ў 1677 годзе Людовік XIV усё ж здолеў захапіць Камбрэ, і ў наступным годзе былі падпісаныя Німвэгенскія мірныя дагавары, паводле якіх Гішпанія, у прыватнасьці, прызнавала Камбрэ францускім.
Напрыканцы XVIII стагодзьдзя горад моцна пацярпеў ад Францускай рэвалюцыі, калі шэраг гарадзкіх цэркваў, у т. л. сабор, будынак якога быў праданы аднаму гандляру, былі разбураныя.
Франка-Пруская вайна горад не закранула.
Але ў XX стагодзьдзі Камбрэ з навакольлем становіцца арэнай баявых дзеяньняў Першай сусьветнай вайны: ужо ў 1914 годзе горад быў акупаваны немцамі, а ў 1917 і 1918 гадох пры Камбрэ адбыліся дзьве істотныя бітвы паміж брытанскімі і нямецкімі войскамі. У 1918 годзе, перад тым, як пакінуць горад, немцы зьнішчылі ратушу і муніцыпальныя архівы.
Моцна пацярпеў горад і ў часы Другой сусьветнай вайны: 17 траўня 1940 нямецкае люфтвафэ зьдзейсьніла бамбаваньне гораду, які на наступны дзень здаўся немцам. Затым, да 18 жніўня 1944 году, горад быў 18 разоў бамбаваны саюзьнікамі. Першыя амэрыканскія танкі ўвайшлі ў горад 2 верасьня 1944 году.
Пасьля вайны, з 1945 да 1981 году, улада ў горадзе належала прадстаўнікам хаўрусу левых.
Камбрэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў