1P/Галея | |
Камэта Галея ў 1986 годзе | |
Адкрыцьцё | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Названая ў гонар Эдмунда Галея |
Дата адкрыцьця | 1758 (першы прадказаны пэрыгелій) |
Альтэрнатыўныя абазначэньні | Камэта Галея, 1P |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Эпоха | 2449400.5 (17 лютага, 1994) |
Афэлій | 35.1 а. а. |
Пэрыгелій | 0.586 а. а. |
Вялікая паўвось | 17.8 а. а. |
Эксцэнтрысытэт арбіты | 0.967 |
Арбітальны пэрыяд | 75.3 a |
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі | 162.3° |
Апошні пэрыгелій | 9 лютага 1986 |
Наступны пэрыгелій | 28 ліпеня 2061 |
Камэ́та Гале́я (афіцыйная назва 1P/Halley) — яркая камэта, адна з самых старых пэрыядычных камэт. Першая камэта, для якой вызначылі эліптычную арбіту і ўсталявалі пэрыядычнасьць вяртаньняў. Названая ў гонар ангельскага астранома і прыродазнаўцы Эдмунда Галея. З камэтай зьвязаныя мэтэорныя струмені Эта-Акварыды і Арыяніды.
Галей, склаўшы першы каталёг элемэнтаў арбіт камэт, зьвярнуў увагу на супадзеньне шляхоў камэт 1531, 1607 і 1682 гадоў і выказаў здагадку, што ў гэтыя гады назіралася адна камэта, якая абарачаецца вакол Сонца з пэрыядам прыкладна 75 гадоў. Таксама ён прадказаў вяртаньне гэтай камэты ў 1758 годзе. Галей амаль адгадаў — камэта вярнулася ў 1759 годзе, калі яго не было ў жывых. Прадказаньне камэты Галея зьявілася бліскучым пацьверджаньнем мэханікі Ньютана.
Камэта мае адлегласьць пэрыгелія, роўную 0.587 а. а. і адлегласьць афэлія больш за 35 а. а. Арбіта камэты моцна нахіленая да плоскасьці экліптыкі — на 162,5° (г. зн. яна рухаецца ў кірунку, процілеглым руху плянэт). Эксцэнтрысытэт арбіты роўны 0.967275.
Камэта Галея — самая старая пэрыядычная камэта. Яна назіралася 31 раз, прычым першы раз — у 446 да н. э. (паводле іншых зьвестак, заўважаная кітайцамі яшчэ ў 611 да н. э.), эпізод яе зьяўленьня выяўлены на дыване з Баё. Лічылася, што гэта былі розныя камэты, і толькі ў XVIII стагодзьдзі Галей выявіў пэрыядычнасьць гэтай камэты. У 1910 годзе Зямля праходзіла праз хвост камэты Галея. У сувязі з гэтым чакалася, што ў руху Месяца будуць узбурэньні, што дапамагло б вызначыць масу камэты. Але іх не выявілася, і тым самым было даказана, што камэта мае вельмі малую масу.
Першым з касьмічных апаратаў, які здолеў падыйсьці да камэты, быў «Піянэр-7».
Падчас апошняга мінаньня пэрыгелія, у 1986 годзе, да камэты былі запушчаныя некалькі міжплянэтных станцый: «Вэга» (СССР), «Джота» (ЭКА), «Суісэі» і «Сакігаке» (Японія). Місіі былі пасьпяховымі — апараты вывучылі камэту зблізу ды зрабілі першыя здымкі камэтнага ядра.
Камэта Галея — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Камэты | ||
---|---|---|
◄ 186P/Гарада | 187P/LINEAR | 1P/Галея | 2P/Энке | 3D/Біелы ► | ||
Сьпіс пэрыядычных камэт |