Каміль Пэстка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 жніўня 1998[1] (26 гадоў) | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ракаў | |
Нумар | 33 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2023 2019 2023— |
Краковія → Хробры (арэнда) Ракаў |
84 (6) 12 (1) 12 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ка́міль Пэ́стка (па-польску: Kamil Pestka; нар. 22 жніўня 1998 году) — польскі футбаліст, левы абаронца клюбу «Ракаў».
Да пачатку прафэсійнай кар’еры Пэстка навучаўся футболу ў розных кракаўскіх школах, як то «Пракоціме», «Гутніку», «Прагрэсе» і «Краковіі». Пасьля двух гадоў у акадэміі дэбютаваў у Экстраклясе 2 чэрвеня 2017 году ў матчы супраць «Пяста». Гулец зьявіўся на полі на 78-й хвіліне. У сэзоне 2017—2018 гадоў пачаў зьяўляцца часьцей, але ў наступным сэзоне зусім страціў месца ў асноўным складзе. Гэта вымусіла гульца на правах арэнды далучыцца да першалігавага «Хробрага», дзе стаў важным футбалістам. 9 сакавіка 2019 году адзначыўся першым голам у кашулі «Хробрага», улучыўшы мяч у браму «Ястшэмбе». Па вяртаньні з арэнды быў важным гульцом «Краковіі», зь якой здабыў Кубак Польшчы. У фінальным матчы абаронца быў абраны найлепшым футбалістам матчу. У наступным гулец атрымаў чарговую траўму, якая вымагала апэрацыі[3]. Гулец вярнуўся да шыхтаў у жніўні 2021 году ды зноў стаў гульцом стартавага складу.
Улетку 2022 году Пэстка пашкодзіў бакавы зьвязак калена. Калі кантракт з «Краковіяй» скончыўся, да яго зьвярнуўся «Ракаў». У выніку гулец склаў двухгадовы кантракт зь дзейным чэмпіёнам краіны.
«Краковія»: