Канопус, α Кіля — зорка ў сузор’і Кіля. Бачная зорная велічыня −0,7. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжаньне 6 гадз. 23 хв. 57 сэк.; скланеньне −52°41´44´´. Спэктральная кляса F0 I. Адлегласьць ад Сонечнай сыстэмы 1,17 сьветлавога году. Зорка Канопус згадваецца ў старажытным індыйскім тэксьце Ведаў як Агаст’я, якая ёсьць адной з зорак Сапта Рышы або Вялікай Мядзьведзіхі.
Канопус — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў